30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская інфармацыйная мадэль сумяшчае класічныя спосабы камунікацыі і новыя медыя. Аб гэтым журналістам заявіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення РДГА "Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў атрыуме гандлёвага цэнтра "Сталіца" прайшоў інфармацыйна-асветны праект "Адкрытыя веды". Тэмай размовы стала "Сучасная медыясфера: павага, дакладнасць, бяспека". Школьнікі і студэнты, а таксама жыхары і госці сталіцы змаглі паразмаўляць з экспертамі і задаць любое пытанне.
Адным са спікераў "Адкрытых ведаў" стаў Вадзім Гігін. У гутарцы з журналістамі ён выказаў меркаванне, што беларуская мадэль інфармацыйнай палітыкі вызначаецца выкарыстаннем як сталых, класічных спосабаў камунікацыі, так і новых медыя.
"На самай справе мы даносім інфармацыю ўсімі даступнымі спосабамі. У тым ліку кнігамі. Я як дырэктар бібліятэкі не магу гэта не адзначыць, - сказаў Вадзім Гігін. - Гэта і адкрытыя дыялогі - напрыклад, у гандлёвым цэнтры, як сёння. Мы гэта будзем прадаўжаць. Гэта і нашы лекцыі, і анлайн-трансляцыі, і тэлевізійныя праграмы".
Вадзім Гігін таксама звярнуў увагу і на хуткі запуск Першага інфармацыйнага тэлеканала, у эфіры якога будзе самая актуальная і цікавая, правераная і важная інфармацыя ў рэжыме нон-стоп, 24 гадзіны ў суткі.
"Акрамя таго, наша папяровая прэса стала поўнасцю канвергентнай. Яна ўключае папяровыя выданні, інтэрнэт-версію, старонкі ў сацыяльных сетках. Сукупнасць гэтага дазваляе гаварыць, што мы даносім інфармацыю да ўсёй аўдыторыі. Але як толькі мы пачнём спачываць на лаўрах, перастанем думаць пра новыя формы і праграмы, мы прайграем. А мы гэтага не хочам і настроены на перамогу (у інфармацыйнай вайне. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў ён.
Не менш важнай тэмай, дадаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з'яўляецца інфармацыйная гігіена. "Калі раней, нейкі час таму, было пытанне доступу да інфармацыі, то цяпер ён забяспечаны поўнасцю. Цяпер стаіць пытанне адбору, селекцыі інфармацыі - тое, што мы называем інфармацыйнай гігіенай. Калі ў цябе мільён крыніц, значная частка якіх спецыяльна створана для таго, каб уводзіць спажыўца інфармацыі ў пэўнае непраўдзівае асяроддзе. І тут вельмі важна разабрацца. І гэта не проста права - гэта абавязак дзяржавы: дапамагчы грамадзяніну пракласці правільную дарожку ў гэтым інфармацыйным акіяне", - упэўнены Вадзім Гігін.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ Вольга Чамаданава адзначыла, што перад пачаткам навучальнага года карысна нагадаць моладзі аб тым, з якой інфармацыяй яна можа сутыкнуцца. "Мы таксама хочам расказаць, што нас чакае ў перспектыве. Якія новыя рэсурсы з'явяцца, як адрозніць праўду ад фэйка. Мы гаворым аб гэтым вельмі шмат, але пытанні ўсё роўна як заўсёды ёсць", - расказала Вольга Чамаданава.-0-
Фота Сяргея Шэлега