Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2019, 15:19

Гігіена рук, рэспіраторны этыкет - Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб простых правілах засцярогі ад інфекцый

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гігіена рук, рэспіраторны этыкет і рацыянальнае харчаванне - неспецыфічныя меры прафілактыкі, якія значна павышаюць абарону арганізма ад інфекцый у эпідэміялагічны перыяд. Больш падрабязна пра іх расказала загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Акрамя вакцынацыі, у перыяд змены надвор'я і пахаладання Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе выконваць неспецыфічныя спосабы прафілактыкі. "Рацыянальнае харчаванне, гігіена рук і рэспіраторны этыкет - простыя, але неабходныя правілы для прадухілення інфекцыйных захворванняў", - раіць Вераніка Высоцкая.

Па магчымасці, трэба скараціць знаходжанне ў шматлюдных месцах. "Старайцеся блізка не кантактаваць з людзьмі, у якіх бачыце прыкметы рэспіраторнай інфекцыі: кашаль, павышэнне тэмпературы. Дома, у офісах, працоўных калектывах рэгулярна праветрывайце і ўвільгатняйце памяшканні - гэта дасць магчымасць стварыць умовы, у якіх вірус не зможа размнажацца", - растлумачыла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі.

У Беларусі прадаўжаецца кампанія па вакцынацыі. Плануецца прышчапіць як мінімум 40 працэнтаў насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі