12 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 12 мая стартавала патрыятычная экспедыцыя "Няскораныя", прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікамі акцыі стала моладзь з Беларусі і Расіі. Старт экспедыцыі ў Брэсце далі ў памяць аб тым, што менавіта цытадэль над Бугам першай у чэрвені 1941 года прыняла ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маршрут "Няскораных" пройдзе па месцах баявой славы Расіі і Беларусі, каб ушанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У Брэсцкай крэпасці прысутныя ўсклалі кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля, ушанавалі памяць абаронцаў і ахвяр вайны мінутай маўчання.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка акцэнтаваў увагу, што такія ініцыятывы накіраваны, каб данесці да маладога пакалення простую думку: не дапусціць паўтарэння таго, што здарылася на нашай зямлі ў 1941-1945 гадах. "Другая думка заключаецца ў тым, каб і праз 25, і 50, і 100 гадоў усе памяталі аб той трагедыі, якую прынеслі сюды так званыя інтэлігенты з Заходняй Еўропы, і тым гераізме, які праявіў савецкі салдат (нацыянальнасць не мае значэння), каб вызваліць сваю зямлю, Радзіму ад гэтай нечысці. Вядома ж, гістарычная памяць - гэта фундамент будучыні. Калі мы не на словах, а на справе данясём да новага пакалення гэту думку, значыць, будзе будучыня ў нашых дзяржаў", - сказаў Сяргей Хаменка.

Намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Юрый Вараб'ёў лічыць, што мы жывём у пераломны час. І ў такі перыяд асабліва важна не дапусціць згасання гістарычнай памяці. "З'явіліся сілы, якія хацелі б, каб гэта памяць наогул знікла. Для гэтага прыкладаюцца вялізныя намаганні, трацяцца вялікія грошы, каб перапісаць гісторыю, ачарніць подзвігі нашых бацькаў і дзядоў, ператварыць гісторыю нашых краін (Расіі, Беларусі) у нейкія злачынныя дзеянні", - заўважыў сенатар. Паводле яго слоў, на старэйшым пакаленні ляжыць вялікая адказнасць - вырасціць моладзь любячай сваю Радзіму, працавітай, здольнай абараняць свае інтарэсы.

Суправаджае экспедыцыю самы вялікі ў свеце сцяг Перамогі. Выраблены ён з поліэфірнага шоўку і памерам 35х65 м. Важыць палотнішча 350 кг, яго перавозяць на асобным аўтамабілі. Шлях ад Брэста да Севастопаля сцяг пераадолее праз 14 беларускіх і расійскіх гарадоў як сімвал адзінства і непахіснасці волі двух брацкіх народаў. У Брэсцкай крэпасці яго разгарнулі на плошчы Цырыманіялаў пад мелодыю "Дзень Перамогі".

З Брэста ўдзельнікі патрыятычнай экспедыцыі адправяцца ў іншыя гарады Беларусі, а потым прадоўжаць свой шлях па тэрыторыі Расіі.-0-