Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2017, 16:20

Гідрамет Беларусі распрацаваў новыя формы прагнозу надвор'я

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гідрамет Беларусі распрацаваў новыя формы прагнозу надвор'я, паведаміў сёння журналістам начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам у Гідрамеце была правезена вялікая работа і распрацаваны новыя формы прагнозу надвор'я. У першую чаргу распрацаваны эксперыментальны верагоднасны прагноз ападкаў па Мінску і абласных цэнтрах. Ён адлюстроўвае верагоднасць выпадання пэўнай колькасці ападкаў на працягу 12 гадзін у выглядзе дажджу або снегу. Мы будзем прадастаўляць прагноз аб магчымай колькасці ападкаў у міліметрах, што дасць магчымасць ацаніць, наколькі моцны дождж або снегапад чакаецца і да якіх наступстваў ён можа прывесці", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

Таксама ў Гідрамеце распрацаваны больш падрабязны прагноз надвор'я па раённых цэнтрах. "Мы можам спрагназаваць не толькі тэмпературу, але і колькасць ападкаў, прырост снежнага покрыва. Гэта карысна для МНС, ЖКГ і для насельніцтва ў цэлым. У далейшым увядзём і верагоднасны прагноз надвор'я", - дадаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што Гідрамет імкнецца адысці ад такіх фармулёвак, як "часам", "месцамі" і "ў асобных раёнах". "Мы ўвядзём у практыку больш дэталізаваны прагноз надвор'я па часе сутак, геаграфічных і адміністрацыйных тэрыторыях краіны", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі