Дональд Трамп. Фота АР
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У плане рэсурсаў Украіна не такая цікавая для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказала расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян.
На думку Карынэ Геваргян, у якасці палітычнай рыторыкі заявы Дональда Трампа аб неабходнасці вярнуць грошы, патрачаныя на Украіну, гучаць цалкам нармальна. "Ён абавязаны гэта гаварыць: мы далі - вярніце. Гэта нармальна. Іншая справа, я не веру ў тое, што датычыцца таго самага літыю (размова пра зацікаўленасць амерыканскага боку ў гэтым рэсурсе, які ёсць ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА). Гэта несур'ёзна. У плане рэсурсаў Украіна на самай справе не такая цікавая для Трампа", - сказала Карынэ Геваргян.
Разам з тым, адзначыла палітолаг, усё яшчэ ёсць расійскія актывы, якія замарожаны на Захадзе. "Ведаеце, добры жарт: адзін раз Кіеў ужо куплялі для Аляксея Міхайлавіча (рускі цар з дынастыі Раманавых. - Заўвага БЕЛТА). У палякаў, праўда. І мы можам перадаць гэта (замарожаныя расійскія актывы. - Заўвага БЕЛТА) і сказаць: ну добра, забірайце. Таксама немаленькая сума, так? Мы і так да яе не маем доступу. Дапусцім, яны пачнуць канфіскацыю капіталаў, якія былі вывезены з постсавецкай прасторы. І сцяг ім у рукі! Мы што, пашкадуем тых, хто вывозіў гэтыя капіталы? Не, вядома", - дадала Карынэ Геваргян.-0-