Карынэ Геваргян
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павінна стаць цэнтрам славянскага свету. Такое меркаванне выказала расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА, разважаючы аб тэндэнцыях на сучаснай карце.
Расійскі палітолаг звярнула ўвагу, што эпоха XIX стагоддзя, з уласцівым ёй панславізмам, адышла ў мінулае. Аднак актуальныя моманты засталіся і на сучасным узроўні, і нейкая краіна як суб'ект павінна стаць цэнтрам этнічнага славянства.
Як адзначыла спікер, славяне - носьбіты пэўнага генафонду. "Цудоўнага генафонду, які сфарміраваўся, калі можна так выказацца, у кліматычна і гістарычна экстрэмальных умовах", - удакладніла яна.
Таксама Карынэ Геваргян падзялілася думкамі, дзе быць цэнтру славянскага свету. "Думаю, што Беларусь павінна стаць цэнтрам славянскага свету ў самым добрым сэнсе. Я маю на ўвазе менавіта культурным, ідэйным", - падкрэсліла яна. І моцны пасыл для гэтага ёсць з улікам міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", а таксама фестывалю ў Гродне, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, і ў цэлым міралюбнай пазіцыі краіны.
Паводле слоў палітолага, на гэты статус прэтэндуе і Славакія, дзе вельмі моцныя панславянскія настроі. "Там яны вераць у гэта. Мы абмяркоўвалі тэму з калегамі - адстаўнымі, але ўплывовымі палітыкамі. У краіне ўжо выпрацавалі рэзалюцыю "Браціслава - горад міру". Але тут трэба і ролі размеркаваць. Аднак, увогуле - будучыня за намі, і часткова ёсць шанц у Цэнтральнай Еўропы ў самым добрым сэнсе славянска-нямецкага складніка - калі будуць з намі", - адзначыла яна.-0-