Скрыншот відэа
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вылучэнне Камалы Харыс кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі з'яўляецца сацыяльным выклікам для перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў расійскі палітолаг кандыдат палітычных навук Дзмітрый Яўстаф'еў.
"Уся перадвыбарная стратэгія рэспубліканцаў была разлічана на тое, што сапернікам Трампа будзе Байдэн. Цяпер стратэгію давядзецца мяняць. Пры ўсім тым, што і палітычны вопыт, і інтэлектуальнае развіццё ў лепшыя гады ў Джо Байдэна былі значна вышэйшыя, чым у Камалы Харыс. Яна іншая, і процістаянне з ёй запатрабуе ад Трампа фармуляваць нейкую стратэгію", - лічыць палітолаг.
Дзмітрый Яўстаф'еў дадаў, што менавіта Дональду Трампу трэба будзе агучваць гэту стратэгію, а не кандыдату ў яго віцэ-прэзідэнты Джэймсу Дэвіду Вэнсу, які робіць гэта цяпер. "Спарынг-партнёр у Трампа цяпер зусім іншы", - канстатаваў ён.
Яшчэ адным немалаважным момантам, які адзначыў Дзмітрый Яўстаф'еў, з'яўляецца тое, што Камала Харыс увасабляе сабой новы сацыяльны тып Амерыкі. "Гэта амерыканка ў першым пакаленні, яе бацькі ў Амерыку прыехалі", - падкрэсліў палітолаг.
Дзмітрый Яўстаф'еў перакананы, што вылучэнне Камалы Харыс кандыдатам у прэзідэнты - гэта сацыяльны выклік для перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа, які ім яшчэ не ўсвядомлены. "Але гэта яшчэ і выклік для дэмакратычнай партыі. Камалу Харыс падтрымалі многія. Яе падтрымала большасць сенатараў і членаў Палаты прадстаўнікоў ад Дэмпартыі. Але ж не ўсе. Камала Харыс як кандыдат у прэзідэнты - гэта яшчэ і раскол Дэмпартыі", - рэзюмаваў ён.-0-