Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 10:01

"Гэта рэальна было складана момантамі, але ўсё атрымалася". Камандзір міратворчай роты аб аперацыі ў Казахстане

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падчас рэалізацыі міратворчай аперацыі ў Казахстане быў атрыманы бясцэнны вопыт. Аб гэтым расказаў журналістам камандзір міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ігар Гіль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самае галоўнае, што атрымалі бясцэнны баявы вопыт. Асабовы склад падраздзялення быў гатовы да выканання задач, і выканаў з найвышэйшай якасцю", - сказаў камандзір міратворчай роты.

Ён адзначыў, што дзеянні міратворцаў раней адпрацоўваліся на адпаведных вучэннях, у тым ліку ў фармаце АДКБ, і цяпер напрацаваныя навыкі спатрэбіліся на практыцы. "Так, гэта рэальна было складана момантамі, але ўсё атрымалася. Усё было вельмі падобна да вучэнняў", - адзначыў Ігар Гіль.

Ваеннаслужачы таксама расказаў, што жыхары ў Казахстане сустрэлі іх з пазітывам і дзякавалі перад адпраўкай дадому.

Намеснік камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Собаль расказаў, што міратворчая аперацыя была праведзена вельмі аператыўна і зладжана. Праз суткі пасля атрымання задачы беларускія ваенныя прызямліліся на аэрадроме ў Казахстане і пачалі выкананне задач. Аснову падраздзяленняў міратворцаў краін АДКБ складаюць дэсантныя падраздзяленні, якія высокамабільныя і гатовыя выканаць любыя пастаўленыя задачы.

Адказваючы на пытанне, якую ацэнку Дзмітрый Собаль паставіў бы міратворцам па выніках праведзенай аперацыі, ён сказаў: "Толькі выдатна". "Гэта сур'ёзная практыка, вялікі вопыт", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі