Фота з архіва
9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік даручыў пашырыць вопыт вырошчвання цюльпанаў у цяпліцах лясгасаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Да пачатку пленарнай часткі выязнога пасяджэння калегіі ведамства ў Гомельскім доследным лясгасе кіраўнік галіны наведаў гадавальнік, які з году ў год уваходзіць у лік лепшых у галіне. Па выніках яго наведвання гадавальніка Аляксандр Кулік паставіў задачу генеральным дырэктарам ДВЛГА вызначыць па два лясгасы, дзе будзе распаўсюджаны вопыт вырошчвання цюльпанаў. У Брэсцкім ДВЛГА гэта, напрыклад, будуць Івацэвіцкі і Кобрынскі доследныя лясгасы - кіраўнікі лясгасаў выказалі гатоўнасць заняцца новым напрамкам.
"Для лясгасаў гэта прыбытак, які можна атрымаць у пазасезонны час, тым самым павысіць эканамічную эфектыўнасць работы гадавальнікаў", - падкрэсліў міністр.
Як расказаў генеральны дырэктар Гомельскага ДВЛГА Ігар Дзегцярык, цюльпаны карыстаюцца попытам у гамяльчан.
Начальнік гадавальніка Ніна Пяшкун у сваю чаргу адзначыла, што вырошчванне цюльпанаў патрабуе карпатлівай працы і догляду "больш, чым за дзецьмі". Асваенне тэхналогіі, своечасовае выкананне неабходных работ, разлічаных літаральна па гадзінах, якасць цыбулін - асноўны залог поспеху.
Аляксандр Кулік высока ацаніў работу доследнага гадавальніка Гомельскага доследнага лясгаса.-0-