12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч 11 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь1" пракаменціраваў перспектывы ўкаранення прапанавай схемы забеспячэння чаргавікоў жыллём, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік ведамства выказаў меркаванне наконт падрыхтаваных прапаноў аб пераглядзе парадку забеспячэння чаргавікоў жыллём на карысць гатовых кватэр у адрозненне ад схемы долевага будаўніцтва. "Гэта перспектыўны механізм, у свой час ён называўся дзяржзаказам. У ім, на мой погляд, адны плюсы. У першую чаргу мы не абцяжарваем будучых уладальнікаў тых кватэр усім працэсам будаўніцтва, а пераносім факт іх узаемадзеяння з заказчыкам - любым удзельнікам будаўнічай галіны - на момант, калі кватэры пабудаваны, калі не трэба чакаць, дадаткова падпісваць паперы пры змяненні якіх-небудзь умоў - гэта раз. Два - гэта тое, што па такой схеме прадугледжваецца як мінімум сістэмнае і метадычнае фінансаванне. Менавіта ў рамках указа нумар 215 дзяржава будзе дапамагаць УКБ будаваць сістэмна пры наяўнасці поўнага фінансавання. Гэта сведчыць аб тым, што ўсе аб'екты будуць уведзены ў тэрмін, і, безумоўна, гэта не прывядзе да павелічэння кошту квадратнага метра. Пры гэтым вызваліць ад непатрэбных клопатаў удзельнікаў будаўніцтва", - растлумачыў кіраўнік ведамства.
Каменціруючы перспектывы ўкаранення такога алгарытму ў практыку, Руслан Пархамовіч адзначыў, што падрыхтаваны ўжо адпаведны нарматыўны прававы акт. "Разлічваем, што ў бліжэйшы час ён будзе разгледжаны на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Спадзяюся, што ўжо ў бягучым годзе ён пачне працаваць", - сказаў ён.
Руслан Пархамовіч таксама падкрэсліў, што тэмпы жыллёвага будаўніцтва, набраныя з пачатку года, у поўнай меры адпавядаюць пастаўленым перад галіной задачам.-0-