Уладзімір Пярцоў
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання - паказчык кансалідацыі ўсяго беларускага грамадства, яго палітычнай адказнасці. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў пасля датэрміновага галасавання на выбарчым участку нумар 70 Ленінскага раёна горада Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы назіраем, што яўка вялікая. Гэта і ёсць паказчык кансалідацыі ўсяго беларускага грамадства, палітычнай адказнасці за будучыню сваёй краіны і разуменне таго, што калі ты не прыйдзеш на выбарчы ўчастак, калі ты не прагаласуеш, за цябе гэта ніхто не зробіць. Значыць, будучыня ў тваіх руках", - сказаў Уладзімір Пярцоў.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі ўказаў на тое, што галасаванне ідзе актыўна і ў кожнага беларуса ёсць магчымасць прыйсці і аддаць датэрмінова свой голас. "Для гэтага створаны ўсе ўмовы. Выбарчыя ўчасткі створаны побач з месцам пражывання. Калі нават вы знаходзіцеся ў камандзіроўцы, усё заканадаўствам прадугледжана", - дадаў Уладзімір Пярцоў.
Ён таксама адзначыў, што заўсёды галасуе датэрмінова. "У мяне такая прывычка яшчэ з журналісцкіх часоў, калі ў дзень выбараў усе працавалі. Цяпер таксама ўвесь дзяржаўны апарат у нядзелю будзе на рабочых месцах", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12.00 да 19.00 без перапынку.-0-