Сяргей Шышко. Скрыншот відэа
Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Сам пойдзеш у лес - добра, калі ўбачыш хоць адзін грыб. І той - мухамор. А калі ў кампаніі з вопытным грыбніком, то высакародныя баравікі перад табой нібыта рассцілаюцца дываном. Загадка? Мінчанін Сяргей Шышко пярэчыць: проста месцы ведаць трэба! І асаблівасці росту грыбоў. Сяргей упэўнены: хто любіць лес, таму ён заўсёды адкажа ўзаемнасцю. А падпісчыкі блогера адзначаюць: "Да добрага чалавека прыходзяць лепшыя грыбы". Мы ідзём да Сяргея Шышко, каб даведацца, як сабраць поўны кошык дароў лесу і мільёны лайкаў на іх фота.
"За мной многія сочаць"
Любоў Сяргея да лесу перадалася ад бабулі Фаіны. Менавіта да яе ў вёску Боркі ён прыязджаў на канікулы з Узды. Бабуля першай паказала хлопчыку, дзе хаваюцца грыбы, растлумачыла, якія з іх ядомыя, а якія ядавітыя.
- Яна вельмі любіла збіраць асеннія апенькі. Але самым смачным грыбам лічыла сыраежку. Гаварыла, што яна смажаная дасць фору многім іншым, - сцвярджае Сяргей.
Пасталеўшы, ён стаў самастойна вывучаць грыбы. На іх беларускія лясы багатыя. Ядомых грыбоў у нашай краіне больш за 200 відаў! Але ў многіх з іх ёсць і ядавітыя двайнікі, ведаць пра якія трэба абавязкова.
Для непрафесіянала грыбны сезон пачынаецца ў чэрвені і заканчваецца ў кастрычніку. Але Сяргей запэўнівае: з нашымі цёплымі зімамі ў Беларусі на ціхае паляванне можна хадзіць круглы год. Успамінае, як 17 студзеня вярнуўся з лесу з лісічкамі выдатнай якасці.
- Я збіраю грыбы ў асноўным у Мінскай вобласці - у Капыльскім, Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах. Уздзеншчына вельмі зручна размешчана: усяго праз 10 кіламетраў можна апынуцца ў іншым рэгіёне, - расказвае блогер, дадаючы, што свае грыбныя мясціны ён не выдае: - За мной многія сочаць, каб вызнаць сакрэты. Я хаджу па лесе многія кіламетры, трачу час, кармлю сабой насякомых, каб знайсці грыбніцу, якая кожны год будзе дарыць мне плады. А ёсць людзі, якія хочуць атрымаць усё гэта, нічога не зрабіўшы.
Тысяча еўра за кіло
Для нас Сяргей Шышко зрабіў выключэнне і раскрыў дзве лакацыі са смаржкамі. Гэтыя грыбы не толькі першымі з'яўляюцца вясной, але і хутка знікаюць - праз паўтара-два тыдні.
Смаржкі лягчэй за ўсё знайсці ў пасадках маладых асін. Аднак сярод мінулагодняга апалага шэрага лісця іх зморшчаныя карычневыя шапачкі ўбачыць толькі зоркае вока прафесіянала. Каб не растаптаць крохкія грыбы на палянцы, нам давялося ісці за Сяргеем след у след. Стваралася ўражанне, што смаржкі вырашылі пагуляць з намі ў хованкі. Як толькі я заўважала адзін і даставала смартфон, каб сфатаграфаваць, грыб знікаў. А прысеўшы на кукішкі, каб адшукаць яго, нечакана для сябе знаходзіла тры іншыя. У нейкі момант мы нават забылі пра мэту свайго візіту ў лес, так захапіліся пошукам. Азарт лёгка захоплівае нават абыякавых да ціхага палявання.
Дзіўны выгляд смаржка - зморшчаная карычневая шапачка, якая нагадвае пчаліныя соты, грэцкі арэх або чалавечы мозг, - прыемны не кожнаму. Грыб выглядае так, нібыта быў прыдуманы спецыяльна для казкі, дзе Баба-Яга варыць з яго чарадзейнае зелле. Сяргей супакойвае: цяпер можна спакойна збіраць смаржкі, таму што яго ядавітыя сабраты страчкі з'явяцца толькі позняй восенню.
Мы на паляне знайшлі два апошнія. І, вядома ж, задалі Сяргею класічнае пытанне: грыбы трэба зразаць ці выкручваць?
- Для грыбніцы няма розніцы, якім чынам атрымліваць пладовыя целы, - удакладніў блогер. - Смаржкі - адны з самых дарагіх грыбоў у свеце. Каштоўней за іх толькі труфелі. У Еўропе за смаржкі могуць прасіць да тысячы еўра за кілаграм у сушаным выглядзе. Іх цэняць за незвычайны арэхавы смак і вельмі кароткі перыяд плоданашэння. Далікатэсны прадукт падаюць у дарагіх рэстаранах.
Яшчэ адна асаблівасць смаржкоў у тым, што яны растуць масава. Можна з некалькіх палян сабраць цэлы кошык адборных грыбоў. Рэкорд Сяргея Шышко - 305 штук з адной паляны ў 2023 годзе.
Першыя смаржкі блогер заўсёды высушвае. Ён сцвярджае, што гэта паляпшае якасць грыба ў тры разы, а смак і духмянасць становяцца больш насычанымі і канцэнтраванымі. Тэрмін прыдатнасці такога прадукту неабмежаваны пры правільным захоўванні - у шкляной тары і сухім месцы.
"У мяне адэкватная і лаяльная аўдыторыя"
Слухаючы Сяргея Шышко, думаеш, што ён як мінімум абараніў па гэтай тэме кандыдацкую дысертацыю. На самай жа справе ён не міколаг. Блогер скончыў Універсітэт фізічнай культуры, цяпер працуе кіраўніком аддзела на прыватным прадпрыемстве. Грыбы - гэта яго вялікае захапленне.
Ролікі збіраюць мноства гледачоў. Відэа пра чагу пакуль у рэкардсменах - яго паглядзела 5 млн чалавек! А ўсё таму, што Сяргей зрабіў для некаторых з іх сапраўднае адкрыццё: бясформенны нараст чорнага колеру, які можа дасягаць значных памераў, не з'яўляецца грыбам. Чага - гэта грыбніца. Людзі часта блытаюць яе з тутавіком-паразітам, сувелем або капам. Гэтыя нарасты на ствалах дрэў таксама каштоўныя прыродныя экспанаты, асабліва для рэзчыкаў па дрэве.
- З кожным паходам у лес даведваюся нешта новае, пачынаю шукаць дадатковую інфармацыю, аналізую. Так пастаянна павышаю свой адукацыйны ўзровень. На апошняй сустрэчы з аднакласнікамі наша настаўніца біялогіі сказала: рада, што я ўнік так глыбока ў яе школьны прадмет. Мне было вельмі прыемна чуць такія словы ад прафесіянала, - прызнаецца Сяргей.
Ён адзначае, што ў блогу не спрабуе стварыць пра сябе ілюзій - паказвае сябе такім, які ёсць на самай справе. Гэта шчырасць падабаецца падпісчыкам.
- У мяне практычна няма хэйтараў. Сабралася адэкватная і лаяльная аўдыторыя, якая ставіцца да мяне з павагай, гэтак жа, як і я да яе.
Дзякуючы каналу ў мяне з'явіліся новыя сябры - такія ж улюбёныя ў прыроду людзі, - расказвае блогер.
Пыл сасновы, сіроп кляновы, чай травяны
- Дзеці і жонка любяць прыроду, лес, рыбалку і паходы, але не ў такой ступені, як я. Я - фанат, - прызнаецца з усмешкай наш герой.
Яго графік работы - чатыры дні праз чатыры - дазваляе шмат часу ўдзяляць хобі: збору розных дзікаросаў.
- За адзін паход у лес магу нарыхтаваць грыбоў на цэлы год, літраў 80, - прызнаецца Сяргей, і мы ахкаем ад здзіўлення.
У якасці доказу ён паказвае фатаграфіі на тэлефоне: увесь багажнік яго машыны забіты грыбамі, у асноўным белымі і падасінавікамі.
Пасля доўгай прагулкі па лесе мы заехалі ў госці да Сяргея, каб паспытаць смаржкі па яго фірменным рэцэпце і ўбачыць, што яшчэ можна нарыхтаваць у запас. Дарэчы, дом блогер пабудаваў для сям'і ў родным Уздзенскім раёне.
- Амаль 10 гадоў таму я ўпершыню ўбачыў, як канадцы здабываюць кляновы сок і робяць з яго сіроп. Задаўся пытаннем: ці змагу я так? - успамінае Сяргей. - Аказалася, што нічога складанага ў гэтым няма. Галоўнае - зразумець, калі пачынаецца рух сокаў у клёна, таму што ў лесе яшчэ можа ляжаць снег, а сок ужо ідзе. Першы і важны сігнал - пупышкі бардовага колеру на дрэвах. Значыць, час збору надышоў.
Сок у клёна рухаецца літаральна паўтара-два тыдні, трэба паспець яго сабраць. Каб прыгатаваць адзін літр сіропу, спатрэбіцца 40-45 літраў кляновага соку.
- А вы калі-небудзь бачылі, як выглядае сасновы пыл? - пытаецца Сяргей і паказвае слоічак са светла-жоўтым парашком.
Хутка можна адправіцца ў бор за гэтым вельмі каштоўным прадуктам. Як толькі пыльнікі-шышачкі на соснах злёгку пажаўцелі - іх можна збіраць, затым сушыць на адкрытых сонечных месцах. Праз тры дні пыльнікі раскрыюцца. З іх будзе высыпацца пылок.
- Калі 30 грамаў пылку перамяшаць з літрам мёду, атрымліваецца панацэя ад усіх хвароб. Па адной чайнай лыжцы тры разы ў дзень прымаем усёй сям'ёй. І ніхто не хварэе, - падкрэслівае з усмешкай шматдзетны бацька.
Ён прапануе нам пакаштаваць аўтарскія чаі з 10-12 інгрэдыентаў: ліст дзікіх суніц, малін, чарніц, буякоў і гэтак далей. Але асноўны - фірменны ферментаваны ліст маладога скрыпеню.
Прагулка па лесе, вядома, распальвае апетыт. І ад унікальнага чаю, і ад смажаных смаржкоў мы не адмовіліся. Тым больш усе іх каштавалі ўпершыню ў жыцці. Яны прыемныя на смак, са злёгку арэхавай ноткай - сапраўдны далікатэс. Не дарэмна нашы продкі гаварылі, што лес - карміцель. Толькі сучасны чалавек аб гэтым прызабыў, а такія любіцелі прыроды, як Сяргей, нам нагадваюць.
"Большасць людзей збіраюць рогі дзікіх жывёл для здачы - каштуюць яны дорага. Я ж - для калекцыі. З лістапада па люты ідзе скідванне рагоў лася, з сярэдзіны лютага па красавік - аленя".
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Святлана КІРСАНАВА,
фота Надзеі КАСЦЕЦКАЙ і з архіва героя,
"7 дней".-0-
"За мной многія сочаць"
Любоў Сяргея да лесу перадалася ад бабулі Фаіны. Менавіта да яе ў вёску Боркі ён прыязджаў на канікулы з Узды. Бабуля першай паказала хлопчыку, дзе хаваюцца грыбы, растлумачыла, якія з іх ядомыя, а якія ядавітыя.
- Яна вельмі любіла збіраць асеннія апенькі. Але самым смачным грыбам лічыла сыраежку. Гаварыла, што яна смажаная дасць фору многім іншым, - сцвярджае Сяргей.
Пасталеўшы, ён стаў самастойна вывучаць грыбы. На іх беларускія лясы багатыя. Ядомых грыбоў у нашай краіне больш за 200 відаў! Але ў многіх з іх ёсць і ядавітыя двайнікі, ведаць пра якія трэба абавязкова.
Для непрафесіянала грыбны сезон пачынаецца ў чэрвені і заканчваецца ў кастрычніку. Але Сяргей запэўнівае: з нашымі цёплымі зімамі ў Беларусі на ціхае паляванне можна хадзіць круглы год. Успамінае, як 17 студзеня вярнуўся з лесу з лісічкамі выдатнай якасці.
- Я збіраю грыбы ў асноўным у Мінскай вобласці - у Капыльскім, Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах. Уздзеншчына вельмі зручна размешчана: усяго праз 10 кіламетраў можна апынуцца ў іншым рэгіёне, - расказвае блогер, дадаючы, што свае грыбныя мясціны ён не выдае: - За мной многія сочаць, каб вызнаць сакрэты. Я хаджу па лесе многія кіламетры, трачу час, кармлю сабой насякомых, каб знайсці грыбніцу, якая кожны год будзе дарыць мне плады. А ёсць людзі, якія хочуць атрымаць усё гэта, нічога не зрабіўшы.
Тысяча еўра за кіло
Для нас Сяргей Шышко зрабіў выключэнне і раскрыў дзве лакацыі са смаржкамі. Гэтыя грыбы не толькі першымі з'яўляюцца вясной, але і хутка знікаюць - праз паўтара-два тыдні.
Смаржкі лягчэй за ўсё знайсці ў пасадках маладых асін. Аднак сярод мінулагодняга апалага шэрага лісця іх зморшчаныя карычневыя шапачкі ўбачыць толькі зоркае вока прафесіянала. Каб не растаптаць крохкія грыбы на палянцы, нам давялося ісці за Сяргеем след у след. Стваралася ўражанне, што смаржкі вырашылі пагуляць з намі ў хованкі. Як толькі я заўважала адзін і даставала смартфон, каб сфатаграфаваць, грыб знікаў. А прысеўшы на кукішкі, каб адшукаць яго, нечакана для сябе знаходзіла тры іншыя. У нейкі момант мы нават забылі пра мэту свайго візіту ў лес, так захапіліся пошукам. Азарт лёгка захоплівае нават абыякавых да ціхага палявання.
Дзіўны выгляд смаржка - зморшчаная карычневая шапачка, якая нагадвае пчаліныя соты, грэцкі арэх або чалавечы мозг, - прыемны не кожнаму. Грыб выглядае так, нібыта быў прыдуманы спецыяльна для казкі, дзе Баба-Яга варыць з яго чарадзейнае зелле. Сяргей супакойвае: цяпер можна спакойна збіраць смаржкі, таму што яго ядавітыя сабраты страчкі з'явяцца толькі позняй восенню.
- Ёсць тры віды смаржка: звычайны, канічны і смаржковая шапачка, - паведаміў нам блогер-грыбнік.

- Для грыбніцы няма розніцы, якім чынам атрымліваць пладовыя целы, - удакладніў блогер. - Смаржкі - адны з самых дарагіх грыбоў у свеце. Каштоўней за іх толькі труфелі. У Еўропе за смаржкі могуць прасіць да тысячы еўра за кілаграм у сушаным выглядзе. Іх цэняць за незвычайны арэхавы смак і вельмі кароткі перыяд плоданашэння. Далікатэсны прадукт падаюць у дарагіх рэстаранах.
Яшчэ адна асаблівасць смаржкоў у тым, што яны растуць масава. Можна з некалькіх палян сабраць цэлы кошык адборных грыбоў. Рэкорд Сяргея Шышко - 305 штук з адной паляны ў 2023 годзе.
Першыя смаржкі блогер заўсёды высушвае. Ён сцвярджае, што гэта паляпшае якасць грыба ў тры разы, а смак і духмянасць становяцца больш насычанымі і канцэнтраванымі. Тэрмін прыдатнасці такога прадукту неабмежаваны пры правільным захоўванні - у шкляной тары і сухім месцы.
"У мяне адэкватная і лаяльная аўдыторыя"
Слухаючы Сяргея Шышко, думаеш, што ён як мінімум абараніў па гэтай тэме кандыдацкую дысертацыю. На самай жа справе ён не міколаг. Блогер скончыў Універсітэт фізічнай культуры, цяпер працуе кіраўніком аддзела на прыватным прадпрыемстве. Грыбы - гэта яго вялікае захапленне.
- Усё пачыналася з простага іх збору, а ператварылася ў вялікі праект, - гаворыць Сяргей Шышко, адзначаючы, што весці блог не планаваў. - Толькі аднойчы ў 2018 годзе мая жонка Настасся стварыла новы акаўнт у Instagram, дала яму назву gribnik_by. Аказалася, што тэма цікавая людзям з усяго свету, але асабліва з краін СНД. У сацсетцы і на YouTube-канале я расказваю і паказваю, што можна ўбачыць і сабраць у беларускіх лясах. Калі варта адпраўляцца за ягадамі, што трэба для росту таго ці іншага віду грыба, калі надыходзіць час лісічак, а калі белага грыба, дзялюся рэцэптамі.

- З кожным паходам у лес даведваюся нешта новае, пачынаю шукаць дадатковую інфармацыю, аналізую. Так пастаянна павышаю свой адукацыйны ўзровень. На апошняй сустрэчы з аднакласнікамі наша настаўніца біялогіі сказала: рада, што я ўнік так глыбока ў яе школьны прадмет. Мне было вельмі прыемна чуць такія словы ад прафесіянала, - прызнаецца Сяргей.
Ён адзначае, што ў блогу не спрабуе стварыць пра сябе ілюзій - паказвае сябе такім, які ёсць на самай справе. Гэта шчырасць падабаецца падпісчыкам.
- У мяне практычна няма хэйтараў. Сабралася адэкватная і лаяльная аўдыторыя, якая ставіцца да мяне з павагай, гэтак жа, як і я да яе.
Дзякуючы каналу ў мяне з'явіліся новыя сябры - такія ж улюбёныя ў прыроду людзі, - расказвае блогер.
Пыл сасновы, сіроп кляновы, чай травяны
Лес - крыніца смачнага і карыснага, падкрэслівае наш герой. Усё, што расце там - ягады, грыбы, арэхі, травы, - сям'я Шышко ўжывае ў ежу. Сяргей і Настасся - бацькі траіх сыноў: Данііла, Яраслава і Даміра.

Яго графік работы - чатыры дні праз чатыры - дазваляе шмат часу ўдзяляць хобі: збору розных дзікаросаў.
- За адзін паход у лес магу нарыхтаваць грыбоў на цэлы год, літраў 80, - прызнаецца Сяргей, і мы ахкаем ад здзіўлення.
У якасці доказу ён паказвае фатаграфіі на тэлефоне: увесь багажнік яго машыны забіты грыбамі, у асноўным белымі і падасінавікамі.
- І гэта не фоташоп. Проста беларускія лясы багатыя, - заўважае блогер.

- Амаль 10 гадоў таму я ўпершыню ўбачыў, як канадцы здабываюць кляновы сок і робяць з яго сіроп. Задаўся пытаннем: ці змагу я так? - успамінае Сяргей. - Аказалася, што нічога складанага ў гэтым няма. Галоўнае - зразумець, калі пачынаецца рух сокаў у клёна, таму што ў лесе яшчэ можа ляжаць снег, а сок ужо ідзе. Першы і важны сігнал - пупышкі бардовага колеру на дрэвах. Значыць, час збору надышоў.
Сок у клёна рухаецца літаральна паўтара-два тыдні, трэба паспець яго сабраць. Каб прыгатаваць адзін літр сіропу, спатрэбіцца 40-45 літраў кляновага соку.
- А вы калі-небудзь бачылі, як выглядае сасновы пыл? - пытаецца Сяргей і паказвае слоічак са светла-жоўтым парашком.
Хутка можна адправіцца ў бор за гэтым вельмі каштоўным прадуктам. Як толькі пыльнікі-шышачкі на соснах злёгку пажаўцелі - іх можна збіраць, затым сушыць на адкрытых сонечных месцах. Праз тры дні пыльнікі раскрыюцца. З іх будзе высыпацца пылок.
- Калі 30 грамаў пылку перамяшаць з літрам мёду, атрымліваецца панацэя ад усіх хвароб. Па адной чайнай лыжцы тры разы ў дзень прымаем усёй сям'ёй. І ніхто не хварэе, - падкрэслівае з усмешкай шматдзетны бацька.
Ён прапануе нам пакаштаваць аўтарскія чаі з 10-12 інгрэдыентаў: ліст дзікіх суніц, малін, чарніц, буякоў і гэтак далей. Але асноўны - фірменны ферментаваны ліст маладога скрыпеню.
Прагулка па лесе, вядома, распальвае апетыт. І ад унікальнага чаю, і ад смажаных смаржкоў мы не адмовіліся. Тым больш усе іх каштавалі ўпершыню ў жыцці. Яны прыемныя на смак, са злёгку арэхавай ноткай - сапраўдны далікатэс. Не дарэмна нашы продкі гаварылі, што лес - карміцель. Толькі сучасны чалавек аб гэтым прызабыў, а такія любіцелі прыроды, як Сяргей, нам нагадваюць.
Парада тым, хто толькі пачынае: адразу вывучыце некалькі асноўных грыбоў - падасінавік, падбярозавік, лісічкі, белы грыб. З часам пашырайце гэты спіс.