ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 чэрвеня 2023, 10:03

"Гэта грамадства будзе непераможным". Фурсаў аб сацыяльнай справядлівасці ў процістаянні з Захадам

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расійскі гісторык, дырэктар Інстытута сістэмна-стратэгічнага аналізу Андрэй Фурсаў падзяліўся меркаваннем аб важнасці сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве.

Адказваючы на пытанне аб тым, якія якасці павінны дэманстраваць дзяржавы для процістаяння Захаду, Андрэй Фурсаў адзначыў: "Яны павінны дэманстраваць павагу да сацыяльнай справядлівасці".

"Калі ўзяць гісторыю. Напрыклад, Афіны і Спарта. Чаму Спарта перамагла Афіны? Таму што ў Спарце быў больш архаічны лад, ён ствараў сітуацыю, калі сацыяльны разрыў, сацыяльная няроўнасць не былі вельмі значнымі. Ці чаму качэўнікі доўгі час перамагалі земляробаў? Таму што ўлада і народ у качэўнікаў былі адзіныя. Ці яшчэ адзін прыклад: у Франкскай дзяржаве кіруючыя дынастыі Меравінгаў і Каралінгаў выйшлі з самай беднай вобласці. Там улады і народ былі адзіныя. Гэта аснова сацыяльнай справядлівасці. Таму сацыяльная справядлівасць - гэта самая магутная сацыяльная зброя тых, хто хоча супраціўляцца ультраглабалізму", - растлумачыў эксперт.

Андрэй Фурсаў дапоўніў: "Грамадства, заснаванае на сацыяльнай справядлівасці, падарваць вельмі складана. Грамадства, дзе моцная дзяржаўная ўлада, якая рэалізуе сацыяльную справядлівасць, можна знішчыць, але яго перамагчы нельга. А калі гэта грамадства, у якім традыцыйныя каштоўнасці, то гэта проста непераможнае грамадства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі