10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суддзя Вярхоўнага суда Казахстана Герман Нурбаеў узначаліў Эканамічны суд СНД, намеснікам старшыні выбраны суддзя Вярхоўнага суда Кыргызстана Айбек Даўлетаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Выбары старшыні Эканамічнага суда СНД і яго намесніка (выбіраюцца кожныя два гады) адбыліся сёння ў ходзе пасяджэння Пленума Эканамічнага суда СНД.
Да гэтага часу старшынёй Эканамічнага суда СНД быў прадстаўнік Беларусі Андрэй Плотнікаў.
У каментарыі журналістам Андрэй Плотнікаў растлумачыў, што старшыня Эканамічнага суда СНД - адзіны, хто ажыццяўляе работу на пастаяннай аснове па месцы знаходжання суда. Яго фігура з'яўляецца важнай як у вызначэнні стратэгіі работы суда на наступныя два гады, так і ва ўзаемадзеянні з органамі, інстытутамі Садружнасці.-0-