23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праверка выканання даручэнняў Прэзідэнта - адзін з ключавых напрамкаў работы КДК. Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Васіль Герасімаў адзначыў, што на кантролі КДК больш за палавіну ўсіх даручэнняў Прэзідэнта, якія маюць стратэгічнае і важнейшае значэнне для ўстойлівага развіцця краіны і паляпшэння дабрабыту грамадзян. "Наша адзіная з выканаўцамі задача - укласціся ва ўстаноўленыя тэрміны, забяспечыць якасць і выканальніцкую дысцыпліну, каб колькасць нявыкананых даручэнняў імкнулася да нуля", - падкрэсліў кіраўнік КДК.
У рамках кантролю за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы Камітэт дзяржкантролю ўзаемадзейнічае з усімі зацікаўленымі на ўсіх этапах выканання даручэнняў, асабліва з урадам як адказным выканаўцам і каардынатарам пераважнай часткі даручэнняў.

Пры гэтым, як паказваюць кантрольныя мерапрыемствы, у шэрага выканаўцаў даручэнняў да гэтага часу захоўваецца расслабленасць, валакіта і нават фармальны падыход. З боку КДК літаральна за кожным даручэннем будзе ўзмоцнены кантроль, таксама з улікам патрабаванняў аб персанальнай адказнасці кіраўнікоў і непасрэдных выканаўцаў даручэнняў у святле Дырэктывы Прэзідэнта нумар 11.-0-

Фота Мікалая Пятрова