Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадская бяспека ў час электаральнай кампаніі будзе забяспечана, заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед пасля датэрміновага галасавання на выбарчым участку нумар 5 Цэнтральнага раёна горада Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша задача - забяспечыць мір і спакой на вуліцах. У гэтай частцы цалкам упэўнены ў тым, што ўсё будзе дастойна і ў адпаведнасці з законам", - сказаў Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, выклікі і пагрозы сёння зыходзяць толькі ад Захаду. "Толькі ад тых, хто за мяжой рыхтуе тэрарыстаў, узбройвае, выношвае планы (аб гэтым кіраўнік дзяржавы гаварыў) сарваць выбарчую кампанію ці нейкім чынам паспрабаваць дэстабілізаваць грамадскую абстаноўку", - сказаў ён.
Генпракурор падкрэсліў, што ўсе неабходныя меры прыняты, электаральная кампанія пройдзе дастойна і спакойна.
Тлумачачы, чаму прыйшоў аддаць свой голас у першы дзень датэрміновага галасавання, Андрэй Швед адзначыў: "Па-першае, таму што мы павінны паказваць прыклад усім нашым калегам, падначаленым. Па-другое, у суботу і нядзелю мы будзем на рабочых месцах забяспечваць бяспеку і правапарадак". Разам з тым, генпракурор выказаў перакананасць, што ўсё пройдзе спакойна.
Андрэй Швед дадаў, што сёння як ніколі важна прыйсці на выбарчыя ўчасткі тым, хто мае права галасаваць. "Голас кожнага з нас - гэта голас у агульную скарбонку нашай будучыні, нашых дзяцей, далейшага працвітання нашай краіны", - сказаў ён.

Першым выбаршчыкам, якія прыйшлі на гэты ўчастак адразу пасля яго адкрыцця, стала Клаўдзія Мінакова. Жанчына адзначыла, што паставіўшы перад сабой мэту прагаласаваць датэрмінова, у ліку першых, ішла сюды, як на свята, з добрым настроем.-0-