
8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Практычна з моманту адкрыцця на электронную пошту камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў пачалі паступаць звароты, расказала начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак. Адпаведнае відэа размешчана ў Telegram-канале нагляднага ведамства, паведамляе БЕЛТА.
"Першая напісала 35-гадовая мінчанка, якая паехала за мяжу ў кастрычніку 2020 года. Яна не паведаміла аб учыненых ёю правапарушэннях або злачынствах, а выказала толькі апасенні з-за яе магчымага дачынення да якіх-небудзь проціпраўных дзеянняў. Пры гэтым не пазначыла іншыя звесткі, неабходныя для такога звароту. Пасля дапаўнення звароту ў адпаведнасці з пунктам трэцім указа Прэзідэнта Беларусі ад 6 лютага 2023 года ён будзе разгледжаны камісіяй па сутнасці і заяўнік атрымае адказ", - адзначыла Анжаліка Курчак.
Разам з тым у сувязі з вялікай колькасцю паступаючых зваротаў яна нагадала аб патрабаваннях да зваротаў аб вяртанні ў Беларусь, якія падаюцца на разгляд камісіі.-0-