Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2020, 12:05

Генпракуратура праінфармавала наглядальнікаў ад СНД аб стане законнасці ў час выбараў

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генпракуратура праінфармавала наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі аб стане законнасці ў час выбарчай кампаніі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі нагляднага ведамства па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам штаба місіі наглядальнікаў.

У Генпракуратуры прынялі з рабочым візітам кіраўніка штаба Віктара Гумінскага і яго намесніка Яўгена Казяка. Нагляднае ведамства прадстаўлялі намеснік генпракурора Аляксандр Лашын і кіраўнікі асобных структурных падраздзяленняў.

Аляксандр Лашын праінфармаваў прадстаўнікоў штаба місіі наглядальнікаў, што ў пракуратурах усіх узроўняў сфарміраваны рабочыя групы па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб выбарах. Ён паведаміў аб стане законнасці ў ходзе выбарчай кампаніі, колькасці і тэматыцы скаргаў і заяў, якія паступілі ў органы пракуратуры, а таксама парадку іх разгляду і механізме рэагавання на магчымыя парушэнні заканадаўства і іншыя няштатныя сітуацыі.

Намеснік генпракурора адзначыў высокую палітычную актыўнасць грамадзян і праінфармаваў аб выпадках, калі ў выніку палемікі і абмену думкамі заяўнікі вымушаны былі звярнуцца ў праваахоўныя органы па пытаннях некарэктнай крытыкі і публічных зняваг на розных інтэрнэт-рэсурсах і ў сацыяльных сетках.

Віктар Гумінскі расказаў аб асноўных мэтах місіі - даць усебаковую ацэнку падрыхтоўцы і правядзенню электаральнай кампаніі з улікам прынцыпу нейтральнасці і неўмяшання ў выбарчы працэс. Ён праінфармаваў таксама аб рэгламенце работы місіі.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні супрацоўніцтва для фарміравання аб'ектыўнага меркавання аб ходзе выбарчай кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі