Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2020, 13:40

Генпракуратура: па кожным факце перавышэння ўлады праваахоўнікамі будзе праведзена аб'ектыўная праверка

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па кожным факце перавышэння ўлады праваахоўнікамі будзе праведзена аб'ектыўная, поўная і ўсебаковая праверка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Генпракуратуры.

У Генеральную пракуратуру паступаюць шматлікія заявы з патрабаваннямі ўзбудзіць крымінальныя справы па фактах перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

"Згодна з парадкам, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам, гэтыя заявы накіроўваюцца ў Следчы камітэт для прыняцця рашэнняў па сутнасці. Па кожным факце будзе праведзена аб'ектыўная, поўная і ўсебаковая праверка. Органы пракуратуры ў адпаведнасці з кампетэнцыяй забяспечаць нагляд за законнасцю разгляду гэтых заяў", - праінфармавалі ў Генпракуратуры.

У тым ліку ў Генеральную пракуратуру звяртаюцца людзі, якія не могуць устанавіць месцазнаходжанне сваіх родных і блізкіх пасля масавых акцый, праведзеных на мінулым тыдні. Генпракуратура разам з МУС правяла работу па вызваленні грамадзян, затрыманых у парадку вядзення па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

"Практычна ўсе названыя асобы цяпер вызвалены", - адзначылі ў Генпракуратуры.

У наглядным ведамстве прадаставілі спіс грамадзян, якія адбываюць адміністрацыйны арышт. Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі