25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад пазіцыі кожнага выбаршчыка залежыць будучыня краіны. Такое меркаванне пасля галасавання на сталічным выбарчым участку нумар 248 выказала генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мне здаецца, што чым далей мы жывём, тым больш імкліва развіваюцца падзеі. Лічу, што абыякавасць чыста па-чалавечы ў нейкай ступені нават злачынная. Выбары датычацца кожнага з нас, краіны ў цэлым, людзей, якія ў ёй жывуць. Я ўпэўнена, што прынцыпова трэба прыйсці і выказаць сваю пазіцыю, ад яе залежыць будучыня краіны", - падзялілася меркаваннем гендырэктар Вялікага.