Рафаэль Гросі
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасля сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі перагавораў з кіраўніком дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы абмеркавалі шэраг вельмі важных пытанняў у адкрытай і давернай абстаноўцы. Перш за ўсё гэта датычылася далікатнай абстаноўкі ў рэгіёне, канфлікту ва Украіне, выклікаў і небяспекі, што нясе ў сабе сітуацыя ў рэгіёне, - расказаў Рафаэль Гросі. - Я змог падрабязна праінфармаваць спадара Прэзідэнта аб рабоце МАГАТЭ, якую вядзе наша агенцтва, пачынаючы з самага пачатку канфлікту, па забеспячэнні ядзернай бяспекі на атамных электрастанцыях Украіны".
Паводле слоў генеральнага дырэктара МАГАТЭ, яму было вельмі важна пачуць асабістую пазіцыю Прэзідэнта Беларусі, яго падыходы да забеспячэння ядзернай бяспекі і міру ў рэгіёне. "І гэтыя падыходы ён перадаў мне ў вельмі выразнай, адкрытай манеры", - заявіў Рафаэль Гросі.
Гендырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі таксама плануе наведаць БелАЭС, каб пераканацца ў бяспечнай рабоце энергаблокаў. "Мы разумеем, наколькі важным для беларускай эканомікі было будаўніцтва гэтай атамнай станцыі. І нам вельмі прыемна, што наша агенцтва прымала самы непасрэдны ўдзел у яе будаўніцтве, забеспячэнні бяспекі гэтага аб'екта", - дадаў ён.
Як паведамлялася, у час сустрэчы з Рафаэлем Гросі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды надавалі і надаюць вельмі сур'ёзнае значэнне супрацоўніцтву з МАГАТЭ.
"Вы павінны ведаць, што мы прыхільны да бяспекі, міру і мы зробім усё, што мы можам, што ад нас залежыць, для таго, каб гарантаваць рэгіянальную ядзерную бяспеку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-