Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2021, 09:23

Гендырэктар "Белавія": "васількі" застануцца ў небе, мы будзем лятаць

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Васількі" застануцца ў небе, заявіў на сваёй старонцы ў Facebook генеральны дырэктар "Белавія" Ігар Чаргінец, паведамляе БЕЛТА.

"Да гэтага часу "Белавія" атрымлівае "падзякі" ад урадаў Вялікабрытаніі, Францыі, Літвы, ЗША і іншых. У мінулым годзе - за выратаванне іх тысяч грамадзян, дыпламатаў, ваенных. Людзей! Мы не звярталі ўвагі на іх нацыянальнасці і пашпарты. "Белавія" атрымала тысячы падзяк ад гэтых людзей, і нас гэта грэла і грэе, - адзначыў Ігар Чаргінец. - "Белавія" атрымала дзясяткі падзяк (без двукосся) ад прэм'ер-міністраў, міністраў замежных спраў, паслоў і гэтак далей. Былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка перадаваў мне словы падзякі кіраўніцтва Дзярждэпа ЗША і пасольства ЗША ў Мінску ("мы не забудзем ніколі ажыццёўленую эвакуацыю амерыканскіх грамадзян з Турцыі"). Гэтыя словы паўтараліся, як мантра, на працягу, па-мойму, двух тыдняў штодзень".

Гендырэктар адзначыў, што цяпер у кампаніі адчулі гэту незабытую падзяку на сабе. "Савет ІКАО сабраўся і прыняў рашэнне расследаваць пасадку самалёта Ryanair у Мінску да 25 чэрвеня. Але, не чакаючы нават пачатку расследавання, вышэйпералічаныя краіны фактычна ўвялі санкцыі супраць "Белавія", якая ніякім бокам не мае дачынення да гэтага інцыдэнту. Відавочна спланаваныя дзеянні ўрадаў па закрыцці не толькі іх краін для пасадкі нашых бартоў, але нават з асаблівай фашысцкай ненармальнасцю закрываюць адзін за адным паветраныя калідоры. Здзекуюцца з нас, з людзей, незалежна ад пашпарта. І гэта да расследавання інцыдэнту, у якім, можа, і ёсць вінаватыя, але дакладна не "Белавія", - падкрэсліў ён. - Гэта, вядома ж, поўнае парушэнне асноў дэмакратыі. Караюць невінаватую "Белавія", ды яшчэ і не пачаўшы як мае быць расследавання. Подласць. Ды яшчэ, праўда, суседзі вырашылі, як заўсёды, на гэтым зарабіць. Але гэта якраз нядзіўна".

Ігар Чаргінец дадаў: "А што "Белавія"? Дык вось. Не дачакаецеся. Мы не скароцім персанал на 50 працэнтаў, як вы хацелі б. Мы прарвёмся! "Васількі" застануцца ў небе, мы будзем лятаць!".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі