Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2021, 15:59

Гедзіч: Беларусь робіць усё магчымае, каб бежанцы ў ТЛЦ адчувалі сябе абароненымі

23 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларусь робіць усё магчымае, каб бежанцы ў ТЛЦ адчувалі сябе абароненымі. Аб гэтым паведаміў журналістам член Савета Рэспублікі Ігар Гедзіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння для бежанцаў на граніцы ідзе 46-ы дзень. Знаходзяцца яны ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры. У лагеры каля 600 чалавек, нямала сярод іх жанчын і дзяцей.

"Беларусь робіць усё, каб гэтыя людзі адчувалі сябе абароненымі. Усё арганізавана ў штатным рэжыме, службы арыентаваны на стварэнне для бежанцаў прымальных умоў для жыцця. Магчыма, ідзе руцінная, але такая неабходная гэтым людзям работа", - сказаў Ігар Гедзіч. Бежанцы забяспечаны гарачым харчаваннем, ім выдаюцца прадуктовыя наборы, цёплыя рэчы. Усяго за гэты час выдадзена звыш 170 т гуманітарнай дапамогі. Ёсць дастатковы запас прадуктаў і ўсяго неабходнага.

Забяспечана ў лагеры кругласутачнае дзяжурства медыкаў. За мінулыя суткі па кансультатыўную дапамогу звярнуліся амаль 70 чалавек. Сур'ёзных скаргаў на стан здароўя няма. У стацыянарах у Гродне знаходзяцца 10 дзяцей і 6 дарослых.

Таксама побач з ТЛЦ прадаўжаецца абсталяванне мабільнага адукацыйнага цэнтра. Сёння плануецца ўстаноўка ў ім мэблі, падключэнне інтэрнэту. Тут маюць намер праводзіць відэаўрокі на роднай для іх мове, арганізаваць псіхалагічную дапамогу і правядзенне вольнага часу. Працаваць з дзецьмі будуць як беларускія валанцёры, так і тыя бежанцы, што маюць адпаведную адукацыю. Адкрыццё мабільнага адукацыйнага цэнтра запланавана на 24 снежня.

Пры гэтым Ігар Гедзіч адзначыў, што асноўны запыт у тых, хто знаходзіцца ў ТЛЦ, застаецца ранейшым - бежанцы не страчваюць надзеі на станоўчае вырашэнне сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі