Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2024, 14:05

Газманаў: справа гонару быць са сваім народам і рабіць усё, каб мы выстаялі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Справа гонару быць са сваім народам і рабіць усё, каб мы выстаялі. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся народны артыст Расіі Алег Газманаў, закранаючы тэму яднання расіян у няпростай сітуацыі СВА і санкцыйнага націску з боку Захаду.

Алег Газманаў шмат гастраліруе па Расіі і адзначае, што аўдыторыя змянілася істотна. "У нас нацыя аб'ядналася, - падкрэсліў ён. - Як пяецца ў маёй песні: "Так было в России с далеких времен: чем выше давление, тем крепче бетон. И если державе опасность грозит, становится Родина как монолит". Я гэта адчуваю".

Артыст таксама падкрэсліў, што ў бягучым годзе спаўняецца 56 гадоў яго прафесійнага жыцця на сцэне. "Здавалася б, мае паклоннікі выраслі разам са смной, - прадоўжыў ён. - Мне праз паўтара тыдні будзе 73, публіка майго ўзросту - ужо пажылая, і на канцэртах гэта адчуваецца. Але цяпер я бачу, як карціна мяняецца: да мяне вельмі шмат моладзі прыходзіць - спяваюць мае песні, актыўна падтрыліваюць. І не толькі мяне, а наогул гэты напрамак - народ выбраў стаць маналітам, з'яднацца і не даць ворагу чарговы раз пайсці на нашы землі".

Алег Газманаў падкрэсліў, што пачуццё еднасці адчуваецца ва ўсім: калі людзі стаяць у чарзе, каб запісацца дабравольцамі на СВА, паўсюль збіраюць грошы для куплі дронаў і абсталявання. "Усюды народ з'яднаўся, - падкрэсліў ён. - Многія артысты, у тым ліку і я, выступаем з песнямі і падтрымліваем нашых раненых воінаў у шпіталях і медыцынскіх установах".

"Самае цікавае, дзяцей жа не прымусіш любіць або не любіць, - адзначыў ён. - Маю песню "Наперад, Расія" дзеці спяваюць - вось такія маленькія! Проста ўжо мяняецца ўнутранае адчуванне, атмасфера мяняецца ў краіне. Мяне гэта вельмі радуе. У мяне быў канцэрт і на другім радзе жанчына трымала на руках хлопчыка (мабыць, ён яе ўгаварыў пайсці), і ён пару маіх песень проста кожнае слова спяваў. Відаць было, што ён яшчэ ў школу не ходзіць. Адчуваецца, атмасфера мяняецца, і гэта яднае нас".

Паводле слоў артыста, паралельна з народным уздымам ідзе нагнятанне сітуацыі праз падкупленыя сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт. Расійскае грамадства спрабуюць раскалоць і па нацыянальнай, і па рэлігійнай прыкмеце - імкнуцца сутыкнуць мусульман з хрысціянамі. "Цяпер гэта адбываецца, і для мяне справа гонару - быць разам са сваім народам, рабіць усё, каб мы выстаялі, каб мае дзеці, унукі, праўнукі (нашчадкі мае, і не толькі мае) жылі ў цудоўнай краіне - вельмі магутнай, каб ніхто не асмеліўся і думаць нават нас закрануць", - сказаў артыст.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі