Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2024, 19:57

Гасцініцы Мінска гатовы да прыёму дэлегацый УНС

Фота з архіва
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія гасцініцы гатовы да прыёму ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу. Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, за кожным рэгіёнам замацаваны асобныя аб'екты размяшчэння.

Для гасцей 24-25 красавіка арганізуюць сняданкі, іх забяспечаць усім неабходным для работы. Спецыялісты ўпраўлення і іншых службаў горада напярэдадні праверылі ўсе гасцінічныя комплексы. Вырашаны арганізацыйныя пытанні па транспартным абслугоўванні, харчаванні ў Палацы Рэспублікі.

"Усе нумары, банкетныя залы падрыхтаваны. У перыяд знаходжання дэлегатаў у сталіцы ў гасцініцах будзе арганізавана дзяжурства санітарных урачоў, медыкаў, а таксама прадстаўнікоў Мінскага гарвыканкама. На асаблівым кантролі засяленне дэлегатаў і вырашэнне ўсіх арганізацыйных пытанняў на працягу ўсяго часу знаходжання ўдзельнікаў мерапрыемства ў Мінску", - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.

Першае пасяджэнне сёмага УНС пройдзе ў Мінску 24-25 красавіка. Змяненні ў Асноўны закон, якія беларусы падтрымалі на рэферэндуме, надзялілі УНС вялікімі паўнамоцтвамі. Цяпер вышэйшы орган народаўладдзя будзе вызначаць вектары развіцця грамадства, зацвярджаць Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, стане гарантам непахіснасці канстытуцыйнага ладу, пераемнасці пакаленняў і грамадзянскай згоды.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі