Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2019, 18:08

Гаспадаркі павінны распрацаваць графікі навядзення парадку на мехдварах і фермах - Анфімаў

12 красавіка, Глыбоцкі раён /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Гаспадаркі павінны распрацаваць графікі навядзення парадку на мехдварах і фермах. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў у час наведвання сельгасаб'ектаў і азнаямлення з ходам сяўбы ў Глыбоцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усюды, куды я прыязджаю, усім кажу і стаўлю задачу скласці планы-графікі, па якіх можна было б наводзіць парадак на мехдварах і фермах, - сказаў Леанід Анфімаў. Фермы крыху ў лепшым стане. Мехдвары (я ўчора і ў Пастаўскім раёне глядзеў) патрабуюць большай увагі і намаганняў з боку кіраўнікоў гаспадарак, загадчыкаў майстэрняў і кіраўніцтва раёна, каб там сапраўды быў забяспечаны такі парадак, пра які гаварыў Прэзідэнт".

Паводле слоў кіраўніка кантрольнага ведамства, пасля наведвання Прэзідэнтам "Купалаўскага" Шклоўскага раёна супрацоўнікі дзяржаўнага кантролю пабывалі ў гаспадарках ва ўсіх рэгіёнах краіны. "Былі выяўлены тысячы парушэнняў. Але больш за ўсё мяне абурыла, што ўзварушванне, якое адбылося, не дало штуршок да таго, каб людзі, не чакаючы наведвання супрацоўнікамі КДК і іншых органаў нагляду, прынялі аператыўныя меры для ўстаранення недахопаў, што выяўляюцца ў ходзе правядзення маніторынгу. Многія лічаць, што іх гэта не закране", - канстатаваў Леанід Анфімаў.

Старшыня КДК акцэнтаваў увагу, што работа па выяўленні фактаў безгаспадарчасці будзе прадоўжана. "Мы гэтай праблемай будзем займацца пастаянна. Тым больш, вы ведаеце, Прэзідэнт падтрымаў нашу ініцыятыву па адраджэнні органаў народнага кантролю па краіне. За апошні тыдзень мы сем крымінальных спраў узбудзілі па фактах безгаспадарчасці. І гэта не апошнія: на выхадзе яшчэ некалькі, якія сведчаць аб тым, што нельга так нядбайна ставіцца да народнага здабытку", - падкрэсліў ён, назваўшы факт неналежнага захоўвання і ўтрымання даільнага абсталявання ў Бешанковіцкім раёне. Таксама на выхадзе крымінальная справа па Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, дзе ў адной з гаспадарак у 2011 годзе быў уведзены ў строй сучасны малочнатаварны комплекс. "Як мне гаварылі, з абсталяваннем касмічных тэхналогій. І такая прыгожая карцінка была паказана па тэлевізары. Што стала на сённяшні дзень - можна жахнуцца", - дадаў Леанід Анфімаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі