Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2018, 12:10

Гашэнне маркі да 100-годдзя БЕЛТА адбылося ў Мінску

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія гашэння паштовай маркі да 100-гадовага юбілею Беларускага тэлеграфнага агенцтва адбылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае сёння ў абарачэнне паштовы блок "100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву". Блок друкаваўся ў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна". Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У аснове блока і спецштэмпеля - лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА. Тыраж блока - 12 тыс.

Гашэнне маркі правялі намеснік міністра інфармацыі Беларусі Павел Лёгкі, першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі, генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, генеральны дырэктар Інфармацыйнага агенцтва Расіі (ТАСС) Сяргей Міхайлаў, генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Уладзімір Матусевіч.

Як адзначыў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, Беларускае тэлеграфнае агенцтва - гэта не толькі вялікая гісторыя, не толькі магутнае сучаснае, але і накіраванасць у будучае. "Мы шчыра спадзяёмся, што агенцтва не проста захавае пазіцыі вядучага інфармацыйнага рэсурсу краіны, але і значна ўмацуе іх. Жыццё не стаіць на месцы. З'яўляюцца новыя тэхналогіі, прыходзяць новыя людзі, і мы адчуваем сябе ўпэўнена ў тым сэнсе, што агенцтва прытрымліваецца самых сучасных тэндэнцый", - сказаў ён.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) - буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Беларусі, найбольш аўтарытэтная крыніца аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці вышэйшых органаў улады краіны. Заснавана 23 снежня 1918 года. Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БЕЛТА - інфармацыйнае агенцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працуе ў рэжыме рэальнага часу. Навіны размяшчаюцца на інтэрнэт-сайце БЕЛТА на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, іспанскай і кітайскай мовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі