Фота з архіва
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 36 градусаў, навальнічныя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі з 16 па 21 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Халодныя тэмпературныя анамаліі першай палавіны жніўня завяршаюцца, і другая палавіна месяца стартуе з гарачых адзнак, праўда не ўсюды. Так, у пятніцу паветра на сярэдзіну дня прагрэецца да плюс 26-32 градусаў, што перавышае кліматычную норму на 1-5 градусаў. У бліжэйшыя выхадныя і ў першай палавіне наступнага рабочага тыдня тэмпература яшчэ павялічыцца і гэтаму нават не перашкодзяць летнія навальнічныя дажджы. Разам з тым, кантрасты тэмператур паміж гарачым паўднёвым усходам і халаднаватай поўначчу будуць дасягаць 12-14 градусаў. У далейшым надвор'е будзе мець няўстойлівы характар, паколькі да трапічнай спёкі дабавяцца летнія навальнічныя дажджы рознай інтэнсіўнасці. У нядзелю месцамі дажджы дасягнуць крытэрыяў моцных", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 16 жніўня, надвор'е будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, а па захадзе - да плюс 18 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад плюс 26 да плюс 32 градусаў.
У суботу, 17 жніўня, месцамі па рэспубліцы прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Удзень у асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы дасягне плюс 13-18 градусаў, а ўдзень - ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 33 градусаў па поўдні.
У нядзелю, 18 жніўня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 14-20 градусаў, а ўдзень - ад плюс 24 градусаў па паўночным захадзе да плюс 34 градусаў па паўднёвым усходзе.
У панядзелак, 19 жніўня, месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу будзе плюс 13-20 градусаў, а днём - ад плюс 26 градусаў па паўночным захадзе да плюс 34 градусаў па поўдні.
У аўторак, 20 жніўня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 14 да плюс 21 градуса, а ўдзень - ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 36 градусаў па паўднёвым усходзе.
У сераду, 21 жніўня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, а пры навальніцах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу сіноптыкі абяцаюць плюс 14-21 градус, а днём - ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 36 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-