ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 12:30

Гарачыня захаваецца ў Беларусі да канца тыдня

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Жыхароў Беларусі на бягучым тыдні чакае сапраўдная афрыканская спякота. Дажджоў будзе нямнога, а чэрвеньскае сонца прадоўжыць бязлітасна паліць. Тэмпературны фон толькі за мінулыя суткі на 6-10 градусаў перавысіў кліматычную норму, а асноўная гарачыня яшчэ наперадзе. Не прыносяць вялікай палёгкі і ночы, слупкі тэрмометраў ніжэй за плюс 15-21 не апускаюцца, а з усходам сонца паветра настолькі інтэнсіўна праграваецца, што ўжо ў 9 раніцы, як правіла, тэмпературны фон па краіне перавышае 25-градусныя адзнакі", - расказалі сіноптыкі.

У адпаведнасці з папярэднім прагнозам, дыхаць стане лягчэй толькі ў канцы тыдня, калі дзённая тэмпература панізіцца да 21-28 градусаў цяпла.

У аўторак, 22 чэрвеня, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 17-23. Днём будзе 29-34 градусы цяпла, месцамі па паўднёвым усходзе да плюс 35.

У сераду, 23 чэрвеня, па захадзе краіны ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 17-22. Днём паветра прагрэецца да 29-34 градусаў, месцамі да плюс 35-36.

У чацвер, 24 чэрвеня, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, у дзённыя гадзіны пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 18-23. Днём чакаецца 28-34 градусы цяпла, месцамі плюс 35-36.

У пятніцу, 25 чэрвеня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 17-23. Днём будзе 25-32 градусы цяпла, па ўсходзе плюс 33-36.

У суботу, 26 чэрвеня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 16-23. Днём паветра прагрэецца да 22-28 градусаў, па ўсходзе - да плюс 29-32.

У нядзелю, 27 чэрвеня, месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 14-21. Днём будзе 21-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі