Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 16:33

Гарачыня да +36°С і мала дажджоў. Якім будзе надвор'е ў канцы чэрвеня і пачатку ліпеня

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца гарачыня да 36 градусаў і мала дажджоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Беларусі лета ў самым разгары, а гэта значыць, што высокімі тэмпературамі нікога не здзівіць, адзначаюць сіноптыкі. Так, у мінулыя выхадныя ў большасці раёнаў слупкі тэрмометраў пераадолелі 30-градусную адзнаку, а сярэднясутачная тэмпература паветра на 4-8 градусаў перавысіла кліматычную норму. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску ападкаў па краіне не адзначалася.

ДАІ дала рэкамендацыі аўтамабілістам у гарачае надвор'еДАІ дала рэкамендацыі аўтамабілістам у гарачае надвор
Асаблівую ўвагу на свой фізічны стан варта звярнуць вадзіцелям транспартных сродкаў пажылога ўзросту, а таксама асобам, якія церпяць ад сардэчных і сасудзістых захворванняў.

"І гэта яшчэ не мяжа! На гэтым тыдні захаваецца гарачае надвор'е. Дажджоў будзе мала, а чэрвеньскае сонца прадоўжыць бязлітасна паліць, у разгар дня ў большасці раёнаў слупкі тэрмометраў пакажуць 27-34 градусы гарачыні, а ў аўторак і сераду месцамі па поўдні значэнні максімальнай тэмпературы паветра дасягнуць 35-36. Не прынясуць асаблівага аблягчэня і ночы, паколькі слупкі тэрмометраў у асноўным будуць знаходзіцца ў межах ад 14 да 21 градуса", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 28 чэрвеня, ноччу будзе без ападкаў. Днём месцамі, пераважна па паўночным усходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 15-21 градус. Днём будзе 29-34 градусы гарачыні, месцамі па поўдні да 36.

У сераду, 29 чэрвеня, ноччу пераважна па паўночным усходзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 17-22 градусы. Днём будзе ад 24 па паўночным усходзе да 34 градусаў гарачыні па паўднёвым захадзе краіны, месцамі па Брэсцкай вобласці - плюс 35-36.

У чацвер, 30 чэрвеня, ноччу ў асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-21 градус, днём будзе ад 26 па паўночным усходзе да 34 градусаў гарачыні па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу, 1 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - 18-21. Днём будзе ад 27 па паўночным усходзе да 34 градусаў гарачыні па паўднёвым захадзе краіны.

У суботу, 2 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-20 градусаў, днём - 28-34.

У нядзелю, 3 ліпеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 15-20 градусаў. Днём будзе 24-30, месцамі - да 33.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі