Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 жніўня 2024, 09:36

Гарачыня да +33°С і сухое надвор'е чакаюцца сёння ў Беларусі

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачыня да 33 градусаў і сухое надвор'е чакаюцца сёння ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыаектыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе 24-29 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 30-33 градусы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі