Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2020, 17:14

Гарачую ваду ў дамах з 2021 года будуць адключаць не больш як на 13 дзён

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачую ваду ў дамах з 2021 года будуць адключаць не больш як на 13 дзён. Гэта прадугледжана правіламі падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў ад 14 мая 2020 года нумар 286, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

"Графікамі адключэння ўнутрыдамавых сістэм цепласпажывання павінны прадугледжвацца перапынкі ў падачы гарачай вады для насельніцтва не большыя за 14 дзён, з 2021 года - не большыя за 13 дзён", - адзначаецца ў пастанове.

Такія графікі павінны прадугледжваць (пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці) падключэнне спажыўцоў да іншых цеплакрыніц для падачы гарачай вады ў час рамонту асноўнай цеплакрыніцы, а таксама пры адключэнні гарачай вады на большы тэрмін або пры паўторным адключэнні, якое звязана з вялікім аб'ёмам рамонтных работ.

Прадугледжана, што своечасовая гатоўнасць арганізацый да работы ў ацяпляльны сезон пацвярджаецца пашпартамі гатоўнасці цеплакрыніцы і спажыўцоў. Іх трэба аформіць і зарэгістраваць у органе дзяржэнергагазнагляду да 30 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі