Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2020, 18:58

Гарачая тэлефонная лінія па пытаннях каранавіруснай інфекцыі адкрыта для жыхароў Мінска

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачая тэлефонная лінія па пытаннях каранавіруснай інфекцыі адкрыта для жыхароў Мінска. Такую інфармацыю размясціў на сваім сайце камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Штодзень, акрамя суботы, нядзелі і святочных дзён, жыхары сталіцы могуць звяртацца з хвалюючымі іх пытаннямі па тэме абароны ад каранавіруснай інфекцыі і процідзеяння яе распаўсюджванню. Нумар тэлефона гарачай лініі: +375-17-334-34-68.

Як паведамлялася раней, у Беларусі зарэгістраваны тры выпадкі каранавіруса з высокай ступенню дакладнасці. У тым ліку два пацыенты знаходзяцца ў Мінску.

У Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нагадалі, што перадача каранавіруснай інфекцыі адбываецца паветрана-кропельным шляхам пры чханні і кашлі ад аднаго чалавека да другога, а таксама праз кантакт з аб'ектамі, на якія трапілі часцінкі віруса. Таму лепшая мера прафілактыкі - выкананне правіл асабістай гігіены. Трэба старанна мыць рукі з мылам або апрацоўваць антысептычным сродкам і не дакранацца нямытымі рукамі да носа, рота і вачэй. Старайцеся пазбягаць цеснага кантакту (менш за 1 метр) з хворымі людзьмі, у якіх кашаль або высокая тэмпература. Пры кашлі або чханні прыкрывайце нос і рот аднаразовай сурвэткай або сагнутым локцем з далейшым абавязковым мыццём рук. Устрымлівайцеся ад наведвання месцаў з вялікім скопішчам людзей.

Сімптомы захворвання - павышэнне тэмпературы цела, кашаль (сухі або з невялікай колькасцю макроты), адчуванне здаўленасці ў грудной клетцы, задышка, мышачны і галаўны боль. "Пры з'яўленні такіх сімптомаў на працягу 14 дзён пасля вяртання з краіны, дзе рэгіструюцца выпадкі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 (Кітай, Рэспубліка Карэя, Японія, Італія, Сінгапур, Іран і інш.) неабходна: застацца дома, выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, пры гэтым інфармаваць медыцынскі персанал аб краінах знаходжання і даце вяртання", - раіць санэпідслужба сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі