Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачая лінія па школьных пытаннях будзе працаваць з 11 жніўня па 12 верасня ў Міністэрстве адукацыі, паведамляе БЕЛТА.
У ходзе падрыхтоўкі да Дня ведаў, прыёму вучняў у школы і аптымізацыі дакументаабароту ў адукацыйных арганізацыях Мінадукацыі запускае спецыяльную кансультацыйную гарачую лінію.
На сувязі будуць вядучыя спецыялісты міністэрства: метадысты, кіраўнікі ўпраўленняў, навуковыя супрацоўнікі. Можна будзе атрымаць кансультацыю па розных пытаннях: падрыхтоўка школ і ўстаноў да новага навучальнага года, прыём дзяцей у першы і наступныя класы, зніжэнне залішняй дакументацыі ва ўстановах адукацыі, а таксама іншыя актуальныя тэмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Звяртацца на гарачую лінію можна па тэлефоне 8 (017) 222-43-12. Спецыялісты будуць адказваць з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 (абед з 13.00 да 14.00).-0-