Фота з архіва
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачае і без ападкаў надвор'е будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 25-30 градусаў цяпла. На большай частцы тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў вышэй за нуль, у сувязі з чым у іх аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.-0-