Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2022, 19:57

Гара: у прыярытэце ў следчага павінна быць эфектыўнасць, а не статыстыка

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Следчым камітэце адбылося пасяджэнне калегіі па пытаннях службовай дзейнасці ведамства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта.

У пасяджэнні калегіі пад старшынствам кіраўніка Следчага камітэта Дзмітрыя Гары прынялі ўдзел намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў, намеснік генеральнага пракурора Беларусі Генадзь Дыско, а таксама кіраўнікі абласных упраўленняў і начальнікі структурных падраздзяленняў.

У сваім уступным слове старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара адзначыў, што ведамства працуе эфектыўна, адсутнічаюць сур'ёзныя недагляды і недахопы сістэмнага характару. Як адзначылі ў прэс-службе, у падраздзяленні Следчага камітэта за дзесяць месяцаў гэтага года паступіла больш за 120 тыс. заяў і паведамленняў аб злачынствах. Па выніках іх разгляду ўзбуджана звыш 75 тыс. крымінальных спраў. У гэтым годзе назіраецца рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, яны складаюць 12 працэнтаў ад агульнай колькасці злачынстваў.

У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся практычныя пытанні па арганізацыі расследавання злачынстваў у сферы інфармацыйнай бяспекі, экстрэмісцкай накіраванасці, незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, адаптацыі маладых супрацоўнікаў, работы з асабовым складам. Старшыня Следчага камітэта звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на камплектаванне структурных падраздзяленняў следчага ведамства. Дзмітрый Гара нагадаў, што ў гэтым гозде ў БДУ быў арганізаваны мэтавы набор для Следчага камітэта. Кіраўнік ведамства звярнуў увагу на неабходнасць стварэння мэтавых груп у вядучых рэгіянальных ВНУ краіны.

На пасяджэнні калегіі дэталёва разгледжана яшчэ адно з найбольш важных пытанняў - кампенсаванне нанесенага злачынствамі ўрону. За 10 месяцаў гэтага года сума склала больш за Br136 млн. Адзначана, што ў ведамстве прадаўжаецца актыўная работа па ўдасканаленні прафілактычнага складніка папярэдняга расследавання, устанаўленні фактаў парушэнняў закону, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў. Старшыня Следчага камітэта адзначыў і інстытут спецыяльнага вядзення па справе. На думку Дзмітрыя Гары, гэты механізм магчыма рэалізоўваць не толькі па справах экстрэмісцкай накіраванасці, але і па эканамічных справах, дзе нанесены вялікі ўрон і ёсць актывы для кампенсавання прычыненай шкоды асобамі, якія схаваліся за мяжой.

"У прыярытэце павінна быць эфектыўнасць, а не статыстыка. Неабходна рабіць упор менавіта на якасць як папярэдняга расследавання, так і прафілактыкі. Вынікі залежаць ад кожнага супрацоўніка і ад яго асабістых адносін да выканання службовых задач, таму трэба працаваць ва ўмовах строгага выканання службовай і рабочай дысцыпліны", - падкрэсліў кіраўнік Следчага камітэта.

Па выніках пасяджэння калегіі прынята рашэнне аб рэалізацыі комплексу мер па зніжэнні астатку крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, павышэнні аператыўнасці папярэдняга следства па ўсіх катэгорыях злачынстваў і правядзенні бесперапынных арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў па якасным камплектаванні падраздзяленняў. На заканчэнне мерапрыемства Дзмітрый Гара ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў чарговыя спецыяльныя званні супрацоўнікам Следчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі