Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2024, 12:36

Гара: трэба ўдасканальваць метады процідзеяння кіберзлачыннасці

Фота з архіва
Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба ўдасканальваць метады процідзеяння кіберзлачыннасці, заявіў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Процідзеянне злачынствам з выкарыстаннем лічбавых актываў".

"Тэма сённяшняй размовы - процідзеянне ўчыненню злачынстваў з выкарыстаннем лічбавых актываў - вельмі актуальная. Звязана гэта з ростам кіберзлачынстваў, якія займаюць па розных ацэнках ад 20 працэнтаў да 25 працэнтаў у агульнай структуры злачыннасці на сённяшні дзень, - расказаў Дзмітрый Гара. - Пры ўчыненні лічбавых злачынстваў выкарыстоўваюцца лічбавыя актывы, гэта крыптавалюта, электронныя грошы. Ва ўсіх сферах - гэта і фінансаванне тэрарызму, і карупцыя, і эканамічныя злачынствы. Зразумела, трэба ўдасканальваць метады процідзеяння кіберзлачыннасці і выкарыстанню лічбавых актываў у злачыннай дзейнасці".

Канферэнцыя аб'яднала ў Мінску прадстаўнікоў Следчага камітэта Беларусі і Расіі, МУС Расіі, Агенцтва Фінманіторынгу Казахстана, Генеральнай пракуратуры Узбекістана, Фінманіторынгу РФ. "Меж у кіберзлачыннасці няма. Думаю, што сённяшняя міжнародная канферэнцыя будзе сур'ёзным крокам па ўдасканаленні нашай дзейнасці ў барацьбе са злачыннасцю", - дапоўніў Дзмітрый Гара.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі