Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2024, 12:51

Гара: СК займае дастойнае месца сярод органаў сістэмы забеспячэння нацбяспекі

Фота СК
Фота СК
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт займае дастойнае месца сярод дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як было адзначана кіраўніком дзяржавы, Следчы камітэт даказаў, што займае дастойнае месца сярод дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам", - сказаў Дзмітрый Гара.

Сёння, у Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства, больш за 80 маладых следчых з усіх рэгіёнаў краіны прынялі ўдзел ва ўрачыстым рытуале прынясення прысягі ў будынку Цэнтральнага апарату Следчага камітэта.

"Я ўпэўнены, што гэта самае першае прафесійнае свята вы запомніце на ўсё жыццё, - падкрэсліў Дзмітрый Гара. - У гэты дзень вы прынеслі прысягу на вернасць нашай Радзіме, і ўпэўнены, што будзеце з годнасцю несці званне афіцэраў Следчага камітэта, служыць з поўнай самааддачай. Жадаю, каб ніхто нідзе з вас не спатыкнуўся, каб вы ішлі ўпэўненым крокам па сваёй службе і кар'еры і дасягнулі самых высокіх вынікаў. Словы ўдзячнасці - ветэранам органаў папярэдняга следства, на багацейшы вопыт якіх мы заўсёды абапіраемся. Усім у гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, поспехаў у службе".

"Няхай на гэтым няпростым, складаным, але высакародным шляху вам заўсёды спадарожнічае поспех, удача, а ў вашых сем'ях пануюць мір, шчасце, парадак і любоў", - падкрэсліў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў. Ён таксама зачытаў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас супрацоўнікаў і ветэранаў Следчага камітэта.

На мерапрыемстве шэраг супрацоўнікаў Следчага камітэта атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды і чарговыя спецыяльныя званні ў парадку заахвочвання за добрасумленную і самаадданую службу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі