Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2022, 09:02

Гандлёвы дом беларускіх вытворцаў пачне работу ў Падмаскоўі

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвы дом беларускіх вытворцаў адкрыецца ў Падмаскоўі 9 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал канцэрна "Беллегпрам".

"У Сонечнагорскім раёне Маскоўскай вобласці адкрыецца "БЕЛРУ МАРКЕТ", у якім на 400 кв.м будуць прадстаўлены больш за 3 тыс. найменняў тавараў ад паўтара дзясяткаў беларускіх кампаній - Добрушскага фарфоравага завода, шклозавода "Нёман", Аршанскага льнокамбіната, БВБА, "Бархіма" і іншых. Адкрыццё другога рознічнага магазіна запланавана на красавік 2023 года, а ўжо ў пачатку будучага года пачне работу інтэрнэт-магазін belrumarket.org з дастаўкай па ўсёй Расіі", - расказалі ў канцэрне.

Гандлёвы дом - вынік супрацоўніцтва Саюза жанчын Расіі і Беларускага саюза жанчын. Пад патранатам кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яны Шчоткінай, старшыні Саюза жанчын Расіі Кацярыны Лахавай і пры актыўным удзеле старшыні канцэрна "Беллегпрам", члена прэзідыума БСЖ Таццяны Лугіной менш як за год удалося рэалізаваць маштабны праект, адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі