Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2022, 17:52

Ганчарова: валанцёрства ў моладзі пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валанцёрства ў моладзі мы пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту, заявіла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, каардынатар валанцёрскага руху "Добрае сэрца" Аляксандра Ганчарова.

"Валанцёрскі рух БРСМ "Добрае сэрца" з'яўляецца паўнапраўным партнёрам дзяржавы ў вырашэнні сацыяльных праблем і задач. Прычым валанцёрства ў дзяцей мы пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Сёння ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў, у Мінску праходзіць цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - 2022" з удзелам амаль 150 валанцёраў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным у гэты дзень, адзначыла сакратар ЦК БРСМ. "Напрамкі валанцёрскай дзейнасці БРСМ у бягучым годзе былі пашыраны і нараўне з сацыяльным, працоўным і падзейным валанцёрствам у нас з'явілася два новыя адгалінаванні дзейнасці - зоаваланцёрства і культурна-патрыятычнае, у тым ліку археалагічнае валанцёрства", - дадала Аляксандра Ганчарова.

Конкурс, галоўнай мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя і развіццё ў Беларусі валанцёрскага руху, выяўленне і заахвочванне валанцёрскіх лідараў, якія ажыццяўляюць грамадскую і сацыяльна значную дзейнасць, традыцыйна праходзіў з 3 кастрычніка па 18 лістапада ў тры туры (раённы, абласны (Мінскі гарадскі), рэспубліканскі) у трох узроставых катэгорыях: навучэнская, студэнцкая, працоўная моладзь. У ім удзельнічалі валанцёры і валанцёрскія атрады грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый з розных куткоў Беларусі.

Цырымонія ўзнагароджвання праходзіць каля навагодняй ёлкі ў ГЦ "Сталіца". У рэспубліканскім туры конкурсу адбылася абарона 53 індывідуальных і калектыўных конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый. Конкурсная камісія вызначыла пераможцаў у чатырох намінацыях: "Асабісты ўклад", "Лепшы валанцёрскі атрад", "Валанцёрскі постар", "Валанцёрскі TikTok" сярод навучэнскай, студэнцкай і працоўнай моладзі. Акрамя таго, аргкамітэт конкурсу прыняў рашэнне аб заснаванні спецыяльнага прыза валанцёрскаму клубу "Слон" (БДУКМ) за шматгадовы ўклад у развіццё валанцёрскага руху Рэспублікі Беларусь, рэалізацыю значных сацыяльных праектаў і ініцыятыў.

Спецыяльнай прэміяй саюза моладзі "Валанцёр года - 2022" за міласэрнасць і дабрачыннасць, шчырае перажыванне, неабыякавасць да чужой бяды будзе ўзнагароджаны сябар беларускай моладзі, дырэктар дабрачыннага фонду і член нацыянальнай паралімпійскай зборнай па плаванні, прадпрымальнік і матывацыйны спікер Аляксей Талай.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі