ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2022, 10:09

Ганаровага звання "Чалавек года" ўдастоены сем жыхароў Гомельскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

30 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Ганаровага звання "Чалавек года" ў Гомельскай вобласці па выніках работы ў 2021 годзе ўдастоены сем чалавек. Дыпломы лаўрэатам уручыў 29 чэрвеня на ўрачыстасці, прысвечанай Дню Незалежнасці Беларусі і 78-й гадавіне яе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уручаючы ўзнагароды, губернатар падкрэсліў: каб дабіцца звання "Чалавек года", мала быць прафесіяналам. "Гэта людзі розных узростаў і спецыяльнасцей, але ўсіх іх аб'ядноўваюць вялікая самаахвярнасць, мужнасць і патрыятызм", - звярнуў увагу ён.

Намінацыя "Служу Айчыне" прысуджана пракурору Гомельскай вобласці Віктару Марозаву. Як было адзначана, сваю галоўную прафесійную задачу ён вызначыў так: расследаванне крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Тытул "Лідара" - у галоўнага ўрача Добрушскай цэнтральнай раённай бальніцы Надзеі Белаглазавай. Ініцыятыўная, клапатлівая, уважлівая, сапраўдны лідар - так гавораць аб лаўрэаце ў Добрушы, дзе ЦРБ за апошні час ператварылася ў сучасную ўстанову аховы здароўя. Сама ж галоўны ўрач упэўнена: да поспеху і выніку можа прывесці толькі работа ўсяго калектыву. "І ён у нас дружны, з'яднаны. Гэта дало магчымасць нам умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу. Мы не толькі захавалі сетку ўстаноў, але пераўтварылі іх. Усе разам мы робім вельмі шмат, каб нашы жыхары атрымлівалі даступную і высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Вельмі ўдзячна і ганаруся сваім калектывам. Удзячна і падтрымцы, якую аказваюць галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Гомельскай вобласці, кіраўніцтва аблвыканкама і райвыканкама", - падзялілася Надзея Белаглазава. Паводле яе слоў, атрымаць званне "Чалавек года" вельмі ганарова, але ў той жа час гэта і вялікая адказнасць: "Цяпер трэба працаваць яшчэ больш, яшчэ лепш. У гэтым напрамку і будзем рухацца".

У намінацыі "Кіраўнік" перамогу атрымаў генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш" Аляксандр Новікаў.

Ганаровага звання "Майстар" удастоены галоўны рэдактар КУП "Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда" Сяргей Бяспалы. У абласным выданні ён працуе з 1986 года, на пасадзе кіраўніка - больш за 20 гадоў.

Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП "Урыцкае" Аляксандр Масцепанаў названы "Чалавекам на зямлі". Працоўную загартоўку вопытны аграрый атрымаў з дзяцінства. "Нарадзіўся ў вёсцы, вырас у вёсцы, карані мае вясковыя. Пачынаў працаваць электрыкам на "Гомсельмашы", але потым пацягнула да зямлі. Мой бацька - трактарыст, вось я і пайшоў па яго слядах", - расказаў лаўрэат. Увогуле за рулём трактара ён ужо 43 гады. Вясковец прызнаўся, што навіну аб ганаровым званні ўся сям'я ўспрыняла з захапленнем і гордасцю. "Гэта вялікі гонар, вялікая адказнасць. Будзем і далей трымаць марку", - запэўніў ён.

Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" Цімафей Глушакоў адзначаны ў намінацыі "Прызванне". Ён узначальвае арганізацыю з 1998-га. "Маё прызванне - служыць людзям, служыць грамадству і той рабоце, якую мне давяраюць, каб яна давала станоўчы вынік. І ў гэтым я знаходжу задавальненне. Гатовы працаваць дзень і ноч, каб прынесці карысць", - адзначыў пераможца. Ён звярнуў увагу, што арганізацыя праводзіць мноства добрых мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць таму, каб у краіне былі мір, спакой.

"Адкрыццём" года стаў навучэнец гімназіі нумар 51 Гомеля Павел Цітоў. Старшакласнік - абсалютны пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, удзельнік і ўладальнік узнагарод міжнародных матэматычных алімпіяд.

Падарунак лаўрэатам і ўсім удзельнікам урачыстасці падрыхтавалі творчыя калектывы вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі