
Фота з архіва
8 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомелі 10 снежня пройдзе традыцыйная акцыя "Запальваем ёлку разам", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на гарвыканкам.
Традыцыйнае святочнае дзейства разгорнецца на плошчы Леніна каля галоўнай ёлкі рэгіёна.
У праграме вечара - шэсце казачных персанажаў, сустрэча Дзеда Мароза, канцэртная святочная праграма з любімымі навагоднімі хітамі. Не абыдзецца без карагодаў вакол прыгажуні-ёлкі, а таксама эфектнага запальвання тысяч піксельных агнёў на галоўным атрыбуце свята.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых падзяліць гэтыя моманты на агульнагарадскім свяце.
Час сустрэчы - 18.00. Чакаецца вялікі зарад святочнага настрою да самага Новага года.-0-