Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 14:39

Галоўны санітарны ўрач Мінска заявіла аб дамінаванні амікрон-штаму ў сталіцы

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З усіх штамаў, якія цыркулююць у Мінску, на амікрон прыпадае 80 працэнтаў. Аб гэтым журналістам сёння расказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач сталіцы Святлана Ярмак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску, як і ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, назіраецца рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і каранавірус. Гэта чакана. З усіх штамаў, якія былі выяўлены ў хворых, на амікрон прыпадае 80 працэнтаў. Паводле даных сусветных даследаванняў, у лютым ён заменіць іншыя, якія цыркулявалі і пераважалі ў грамадстве раней. На шчасце, ён не такі патагенны, як іншыя", - расказала Святлана Ярмак.

Яна нагадала, што да асноўных сімптомаў пры захворванні амікрон-штамам адносяцца боль у горле, чханне, насмарк, у некаторых адзначаецца нязначнае павышэнне тэмпературы, ламота і слабасць.

Галоўны спосаб абараніць сябе ад цяжкага праходжання COVID-19 – вакцынацыя. Дзякуючы ёй хвароба праходзіць значна лягчэй і хутчэй. "Заўважылі, што з прышчэпкай грамадзяне хварэюць на каранавірус літаральна на працягу пяці дзён, пры гэтым ён праходзіць як вострая рэспіраторная інфекцыя. Дапоўню, што пасля ў тых, хто перахварэў, практычна не назіраецца ўскладненняў накшталт пнеўманіі, розных непрыемных пабочных эфектаў", - заўважыла галоўны санітарны ўрач.

Разам з тым людзям не трэба забываць пра іншыя метады прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Гэта сацыяльнае дыстанцыраванне, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання, гігіена рук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі