Сцяг Пятніца, 20 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2024, 13:05

Галоўны рэжысёр канцэрта "Час выбраў нас": аналагаў праекта няма, кожнае мерапрыемства ўнікальнае

Агата Мацко
Агата Мацко
20 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Кожны канцэрт у рамках "Марафону адзінства" ў кожным з гарадоў - гэта заўсёды новы, унікальны выпадак. Аб гэтым расказала журналістам галоўны рэжысёр канцэрта "Час выбраў нас" Агата Мацко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне "Марафон адзінства" - гэта самы круты праект у маім жыцці. Такога яшчэ не было і мяркую, што запомніцца на ўсё маё жыццё, застанецца ў маім сэрцы, таму што аналагаў гэтага праекта няма ў нашай краіне і наогул у святочнай культуры нашай краіны гэта ўпершыню", - сказала Агата Мацко.

Яна звярнула ўвагу, што кожны канцэрт у рамках "Марафону адзінства" ў кожным з гарадоў - гэта заўсёды новы, унікальны выпадак. "І ён унікальны не проста рэпертуарам або падборам творчай праграмы, ён унікальны тым, што мы рэспубліканскай пастановачнай групай аб'ядноўваемся з абласнымі пастановачнымі групамі. Такога таксама за ўсю практыку, за ўсю гісторыю нашай святочнай культуры не было, каб у цэлым было задзейнічана каля 40 рэжысёраў з усіх куткоў нашай цудоўнай краіны", - расказала галоўны рэжысёр.

Агата Мацко падкрэсліла сімвалічнасць пачатку акцыі ў Брэсцкай крэпасці. "Я ведаю ўжо на памяць фатаграфіі ўсіх абаронцаў Брэсцкай крэпасці, таму што мы іх выкарыстоўваем у візуальным кантэнце. І калі глядзіш на гэтых людзей, ты разумееш, што яны змагаліся, што яны з'яўляюцца для цябе вельмі важным прыкладам, - падзялілася яна. - Для мяне, як для рэжысёра такога канцэрта, вельмі важна рабіць нумары, якія будуць дапамагаць людзям адчуваць сябе ў сучаснай прасторы і адносна гісторыі нашай краіны".

Галоўны рэжысёр звярнула ўвагу і на каласальную падрыхтоўку да канцэртаў, артысты на працягу чатырох дзён у кожным горадзе праводзяць чатыры паўнацэнныя тэхнічныя і творчыя прагоны.

На заканчэнне Агата Мацко падкрэсліла: "Адзінства - гэта ж не проста з'ява, гэта тое, што бярэ свае карані з нашых традыцыйных духоўных каштоўнасцей. І культура з'яўляецца адной з самых галоўных, скажам так, прыкмет, якія адрозніваюць нас ад іншай нацыянальнасці або краіны".

Брэст 20 і 21 снежня прымае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства". У яе маршруце гэта ўжо дзясяты горад. Марафон стартаваў у Маладзечне, пасля пабываў у Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Бабруйску, Оршы, Віцебску. У Брэсцкай вобласці акцыю да гэтага сустракалі Пінск і Баранавічы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі