ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2022, 10:51

Галоўны дзяржсанурач расказаў, каму трэба здаваць ПЛР-тэст пры ўездзе ў Беларусь

Фота з архіва
Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў, каму трэба здаваць ПЛР-тэст пры ўездзе ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

Часовыя абмежаванні на перасячэнне беларускай граніцы зняты з 3 красавіка.

"Не будзе абмежаванняў у часавым параметры, як гэта існавала раней, што грамадзянін мог перасякаць граніцу не часцей за адзін раз у тры месяцы, або ж існаваў пэўны пералік асоб, якія маглі бесперашкодна - гэта значыць па-за такой пастановай перасякаць граніцу, - расказаў Аляксандр Тарасенка. - Але застаецца такі рэжымны момант - грамадзяне замежных дзяржаў, за выключэннем грамадзян Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія да нас прыбываюць па гуманітарных пытаннях, павінны будуць прад'яўляць пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь ПЛР-тэсты. Грамадзян Рэспублікі Беларусь гэта працэдура не будзе датычыцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі