Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2024, 09:11

Галоўчанка ўсклаў вянок да мемарыяла нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час афіцыйнага візіту ў Гавану ўсклаў вянок да мемарыяла нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мемарыял размешчаны ў цэнтры плошчы Рэвалюцыі ў Гаване. Помнік з'яўляецца самым высокім збудаваннем у сталіцы, яго вышыня складае 142 м. Хасэ Марці - кубінскі паэт, пісьменнік, публіцыст, перакладчык, філосаф і рэвалюцыянер, лідар вызваленчага руху Кубы ад Іспаніі.

Раней Раман Галоўчанка наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу. Работа па развіцці супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі прадаўжаецца на Кубе, далей запланаваны яшчэ візіт у Нікарагуа. Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, галоўная мэта - закласці трывалы фундамент для работы на будучыню.-0-
Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі