Раман Галоўчанка
6 лістапада, Смалявічы /Кар. БЕЛТА/. Усе сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы ў 2025 годзе будуць выкананы. Аб гэтым заявіў 6 лістапада журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, каменціруючы праект рэспубліканскага бюджэту, які сфарміраваны з дэфіцытам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас планавы дэфіцыт бюджэту на наступны год у памеры 1,6 працэнта ВУП. Мы заўсёды фарміруем бюджэт, зыходзячы з кансерватыўна-песімістычных прагнозаў, для таго, каб потым была магчымасць манеўру. Калі эканоміка спрацуе лепш, адпаведна дэфіцыт закрыецца. Калі не, то будзем аптымізаваць нейкія бюджэтныя расходы. Але ўсе сацыяльныя праграмныя праекты дзяржава, безумоўна, выканае. Будуць пабудаваны новыя ўстановы аховы здароўя, школы, дзіцячыя сады. Усё гэта ў плане, усё гэта мы абавязкова зробім. Сітуацыя спакойная, і я не бачу ніякіх праблем з выкананнем сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён падкрэсліў, што сацыяльная арыентаванасць - гэта шматгадовая палітыка і брэнд Беларусі. "Сацыяльная накіраванасць бюджэту, безумоўна, захаваецца. Нават ва ўмовах планавага дэфіцыту бюджэту закладзены рост расходаў на ахову здароўя прыкладна на 12 працэнтаў, адукацыя - на 14 працэнтаў. Сямейны капітал у нас вырасце. І аб'ёмы будаўніцтва жылля не проста захаваюцца - мы заклалі больш сродкаў на гэта", - зрабіў акцэнт прэм'ер-міністр.
У свеце пераважная большасць краін жыве ва ўмовах фактычнага бюджэтнага дэфіцыту. "Дэфіцыт бюджэту ЗША наогул $2 трлн. У Еўрапейскім саюзе парог дэфіцыту па Маастрыхцкім дагаворы 3 працэнты ВУП, але ў мінулым годзе шэраг краін выйшлі за гэту мяжу, прычым развітыя эканомікі - Бельгія, Італія, Францыя, Польшча. Параўнайце з нашымі планавымі лічбамі - 1,6 працэнта ВУП", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.-0-