ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2021, 17:42

Галоўчанка ўручыў мытнікам дзяржаўныя ўзнагароды

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў мытнікам дзяржаўныя ўзнагароды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ролю Дзяржаўнага мытнага камітэта ва ўмацаванні і эканамічнай, і палітычнай бяспекі краіны цяжка пераацаніць. Ва ўмовах узрастання націску, увядзення розных міжнародных абмежаванняў, бар'ераў узрастае роля дзяржаўнага кантролю на рубяжах краіны. Гэты кантроль вы ажыццяўляеце нараўне з нашымі пагранічнікамі", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Мытная служба Беларусі святкуе 30-гадовы юбілей. За гэтыя гады яна сфарміравалася, узбагацілася новымі метадамі работы і матэрыяльна-тэхнічнай базай, звярнуў увагу прэм'ер-міністр. "Мытныя органы маюць багатую гісторыю, слаўную сучаснасць і выдатную будучыню. Хачу пажадаць прафесійных поспехаў, майстэрства, веры ў свае сілы, здароўя і дабрабыту, удачы", - сказаў ён.

Раман Галоўчанка ўручыў мытнікам медалі "За бездакорную службу" I і II ступені, а таксама ганаровыя граматы Савета Міністраў. Кіраўнік спраў Прэзідэнта Валерый Іваноў у сваю чаргу ўзнагародзіў калектыў Дзяржаўнага мытнага камітэта ганаровай граматай за эфектыўнае ўзаемадзеянне. Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў уручыў мытнікам граматы Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч - ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі