Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2024, 18:06

Галоўчанка: у дакладным земляробстве ключавыя фактары - тэхгатоўнасць і кваліфікацыя людзей

7 чэрвеня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Ключавымі фактарамі для ўкаранення дакладнага земляробства з'яўляюцца тэхнічная гатоўнасць прадпрыемстваў і кваліфікацыя людзей. Аб гэтым журналістам заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, у час рабочай паездкі Раман Галоўчанка наведаў СВК імя Сянько ў Гродзенскім райне. Прэм'ер-міністр правёў нараду па пытанні фарміравання праграмы па пераходзе сельскай гаспадаркі на новы тэхналагічны ўзровень. Адно з пытанняў, якія абмяркоўваліся сёння, - укараненне сістэм дакладнага земляробства.

"Важнейшай для любой дзяржавы, у тым ліку нашай, з'яўляецца задача па захаванні нашага галоўнага багацця і рэсурсу - урадлівай глебы. І мы як мінімум не павінны дапусціць зніжэння ўрадлівасці глебы. Гэта асноўны рэсурс, на якім трымаецца сельская гаспадарка", - сказаў Раман Галоўчанка.

Для вырашэння гэтай задачы, адзначыў прэм'ер-міністр, неабходна пераходзіць на новы тэхналагічны ўзровень. "Пераход на новы тэхналагічны ўзровень прадугледжвае вырашэнне дзвюх асноўных задач: захаванне ўрадлівасці і якасці глебы і павышэнне аддачы ад укладанняў у сельскую гаспадарку, павышэнне рацыянальнасці выкарыстання гэтага самага рэсурсу", - падкрэсліў ён.

На сённяшняй нарадзе, канстатаваў Раман Галоўчанка, размова ішла аб тым, як выканаць гэту задачу найлепшым чынам у сціслы тэрмін і з наймешымі фінансавымі затратамі.

Гаворачы аб сістэме дакладнага земляробства, Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што яна прадугледжвае не проста стварэнне дакладных геапрывязак: "Гэта толькі апорная сетка, на якой потым працуе беспілотная тэхніка або тэхніка з паралельным кіраваннем, аснашчаная адпаведнымі датчыкамі і ўлічваючая аграхімічныя ўласцівасці глебы, рэльеф і гэтак далей".

Потым на гэтай базе, прадоўжыў прэм'ер-міністр, можна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі апрацоўкі глебы, сярод якіх сістэмы strip-till, no-till, mini-till. Яны прадугледжваюць розны падыход да вырошчвання тых ці іншых культур, а таксама маюць больш высокія паказчыкі ўраджайнасці ў параўнанні з традыцыйнымі метадамі.

"Размова ідзе аб тым, каб развіваць гэтыя напрамкі, не адмаўляючыся пакуль ад нашых традыцыйных спосабаў, правераных гадамі і адобраных навукай. А элементы ў тым ліку дакладнага земляробства варта ўкараняць без кампанейшчыны, там, дзе да гэтага гатовы", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Адным з важнейшых фактараў з'яўляецца тэхнічная гатоўнасць або аснашчанасць адпаведнай тэхнікай. "Айчыннай пакуль вырабляецца недастаткова, і гэта таксама пытанне, якое трэба вырашаць, - адзначыў Раман Галоўчанка. - Але вырашаць яго трэба, строга ставячы задачы. Кожнае прадпрыемства павінна разумець, якую тэхніку, да якога тэрміну і з якімі параметрамі яно павінна выпусціць. Не час займацца рыначнай канкурэнцыяй. Трэба дакладна спланаваць рэсурсы і паставіць задачу перад прамыслоўцамі. Гэтым мы таксама ў самы бліжэйшы час зоймемся, урад прыме распарадчыя дакументы".

Акрамя таго, звярнуў увагу прэм'ер-міністр, не менш важная кваліфікацыя людзей: "Павінны быць высокапрафесійныя не толькі аграномы, але адпаведныя механізатары, якія змогуць гэту тэхніку эксплуатаваць".

Патрэбны змяненні і ў тэхналагічны рэгламент вырошчвання тых ці іншых культур. Гэтыя працэсы, дадаў Раман Галоўчанка, зрушваюць тэрміны вырошчвання і апрацоўкі. "Гэтым мы вырашым адну з нашых праблем - пэўны недахоп кадраў у сельскай гаспадарцы", - лічыць ён.

Пасля гэтага, рэзюмаваў Раман Галоўчанка, неабходна прааналізаваць атрыманыя рэзультаты і рэзервы, якія можна выкарыстоўваць для павышэння аддачы ад сельскагаспадарчых угоддзяў.-0-

Фота Леаніда Шчаглова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі