29 жніўня, Пскоў /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Пскоўскай вобласці ёсць усе перадумовы для ўстойлівага росту тавараабароту. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Міхаілам Вядзернікавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пскоўская вобласць адзначае юбілей - 80-годдзе з дня ўтварэння. "Віншую вас і ўсіх жыхароў рэгіёна з гэтым знамянальным юбілеем. Да гэтай даты рэгіён падыходзіць у вельмі добрай форме, нядрэнныя эканамічныя паказчыкі, лічбы радуюць. Відаць, што эканоміка і сацыяльная сфера Пскоўскай вобласці знаходзяцца на ўздыме. Гэта, вядома ж, вынік работы каманды, якую ўзначальвае губернатар. Пскоўская вобласць для Беларусі - асаблівы рэгіён: вы наш бліжэйшы сусед. Мы не проста сябры і партнёры, але і добрыя суседзі. Таму вельмі дарэчы тут тэрмін "добрасуседства". Акрамя геаграфіі, нас звязвае і шмат іншага - гістарычныя, культурныя, сямейныя сувязі. Усё гэта павінна даваць імпульс развіццю і гандлёва-эканамічных адносін", - сказаў Раман Галоўчанка.
Калі паглядзець на вынікі, то ў гэтым годзе ёсць пэўная дадатная дынаміка ў тавараабароце. "Але яна пакуль яшчэ не перакрыла тую прасадку, якая была ў 2023 годзе. Вызначаны мерапрыемствы для далейшай кампенсацыі. Зразумела, што баваюць ваганні. Але я не бачу прычын, каб у нас не было даволі ўстойлівага росту ўзаемнага тавараабароту. Усе перадумовы для росту ёсць. План мерапрыемстваў на 2024-2026 гады павінен быць узяты ў работу і выконвацца ўсімі органамі і арганізацыямі, якія маюць дачыненне", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
Кіраўнік беларускага ўрада цяпер знаходзіцца з рабочым візітам у Пскоўскай вобласці. Пасля гэтага ён наведае Башкортастан.-0-
Фота Віталя Піваварчыка